Больш за 10 прадпрыемстваў сістэмы Міністэрства прамысловасці прымуць удзел у выстаўцы дасягненняў навукі "Беларусь інтэлектуальная", якая адбудзецца 20-22 студзеня ў НВЦ "БелЭкспа".
Распрацоўкі Міністэрства прамысловасці будуць прадстаўлены ў раздзелах: "Сельскагаспадарчыя машыны і абсталяванне" ("Гомсельмаш", "Лідаграпраммаш", МТЗ), "Індустрыя 4.0" (БЕЛАЗ, "Віцязь", "Аўтакампаненты", "Атлант", Мінскі маторны завод), "Інавацыйнае прыборабудаванне" ("Інтэграл", "Планар"), "Штучны інтэлект. IT-тэхналогіі. Робататэхніка" (БЕЛАЗ, "Гарызонт"), а таксама "Абараназдольнасць. Ваенная навука" ("ЛЭМТ" БелОМА).
Паводле слоў намесніка міністра прамысловасці Аляксея Казлова, створаны магутны тандэм прадпрыемстваў сістэмы Мінпрама і навуковай супольнасці. Найважнейшы напрамак у супрацоўніцтве - укараненне распрацовак вучоных у вытворчасць. Штогод ствараюцца інавацыйныя прадукты і ўкараняюцца перадавыя тэхналогіі.
Найбольш значныя мерапрыемствы, рэалізаваныя ў 2022 годзе: для МАЗа ў рэспубліцы асвоены выпуск кандыцыянераў, сістэмы курсавой устойлівасці, электракіруемых люстэркаў; для БЕЛАЗа - новых мадэлей шын і новай наменклатуры адлівак; для "Бабруйскаграмаша" - вузла раскідвання; у "Гомсельмашы" пачалася вытворчасць перадач; "Амкадор" пачаў распрацоўку раней імпартуемай лінейкі тандэмных мастоў, маніпулятараў і харвестарных галовак.
У сістэме Мінпрама ў якасці навуковых акрэдытавана 19 арганізацый. У іх лік уваходзяць вядучыя прадпрыемствы машынабудаўнічай галіны: БЕЛАЗ, БМЗ, МТЗ, МАЗ, "Гомсельмаш".
18 студзеня 2023, Мінск
БЕЛТА
18 студзеня 2023, Мінск
БЕЛТА