Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання змяніла гранічныя мінімальныя цэны на асобныя віды тавараў, што рэалізуюцца па знешнегандлёвых дагаворах.
Кошт прадукцыі ўстанаўліваецца ў залежнасці ад рэгіёна экспарту: Расія, Азербайджан, краіны ЕАЭС (акрамя Расіі), а таксама краіны СНД і Грузія (акрамя краін ЕАЭС і Азербайджана), краіны па-за СНД (акрамя Грузіі).
У адпаведнасці з дакументам, свежыя або ахалоджаныя тушы і паўтушы маладняку буйной рагатай жывёлы нельга прадаваць у Расію, краіны ЕАЭС, СНД і Грузію танней за $4,4 за кг, а ад дарослай БРЖ - танней за $4,2 за кг. У астатнія дзяржавы кошт экспарту будзе не ніжэйшы за $4,35 і $3,9 за кг.
У дакумент таксама трапілі такія пазіцыі, як малако і вяршкі, масла і сыры.