https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Cумесная заява


Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў заяўляюць пра недапушчальнасць выкарыстання мер эканамічнага націску ў міждзяржаўных адносінах.
Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў выступілі з сумеснай заявай пра недапушчальнасць выкарыстання мер эканамічнага націску або прымусу ў міждзяржаўных адносінах.

"Дзейнічаючы ў духу агульнага падыходу, узгодненага паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй, а таксама з улікам неаднаразовых заяў ЗША і Еўрапейскага саюза пра магчымасць прымянення эканамічных абмежаванняў у дачыненні да Рэспублікі Беларусь, прэзідэнты Беларусі і Расіі пацвярджаюць недапушчальнасць выкарыстання мер эканамічнага націску або прымусу ў міждзяржаўных адносінах", — гаворыцца ў заяве.

Такія меры, адзначаюць Лукашэнка і Мядзведзеў, "ствараюць штучныя бар`еры ў гандлі, неабгрунтаваныя перашкоды эканамічнаму ўзаемадзеянню суб`ектаў гаспадарання, ушчамляюць законныя інтарэсы эканамічнай бяспекі дзяржаў, што пагражае нанясеннем шкоды прадуктыўнаму ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву, развіццю інтэграцыйных працэсаў на Еўразійскім кантыненце".

"Гэта будзе мець негатыўныя наступствы найперш для простых грамадзян", — лічаць лідары дзвюх краін.

Лукашэнка і Мядзведзеў цвёрда перакананыя ў тым, што "толькі раўнапраўны і паважлівы дыялог будзе спрыяць урэгуляванню міжнародных рознагалоссяў", і выступаюць за адмаўленне ад любых дзеянняў, якія перашкаджаюць такому дыялогу.

Тэкст сумеснай заявы апублікаваны на сайце Крамля. На афіцыйным сайце беларускага кіраўніка дакумент пакуль не з`явіўся — пра яго паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелТА.

27 лютага на пасяджэнні Савета міністраў ЕС у Бруселі можа быць прынята рашэнне аб пашырэнні санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Мінска.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 24 лютага 2012
 
Дата публикации:24.02.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:3021
 
Ключевые слова:
Санкции Беларусь-Евросоюз Международные отношения Геополитика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме