https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Еўропе спрачаюцца, а ў Беларусі рубель "аслаб"


Галоўная эканамічная падзея гэтага тыдня — форум у Давосе. Там сабраліся вядучыя эканамісты свету, каб абмеркаваць будучыню еўрапейскай валюты.
Фінансісты крытыкуюць намаганні еўрапейскіх палітыкаў па выхадзе з крызісу. Многія лічаць, што лепш у барацьбе з рэцэсіяй дапамогуць фінансавыя стымулы, а не "скарачэнні". Славуты Джордж Сорас бачыць выйсце ў стварэнні адзінага фінансавага ведамства для ЕС. А Нурыэль Рубіні, які, між іншым, прадказаў глабальны фінансавы крызіс, упэўнены, што Германія задае занадта высокія планкі для іншых краін Еўрасаюза — адсюль і ўнутраныя палітычныя непаразуменні. Аднак Еўрасаюз пакуль працягвае сваю палітыку: па звестках агенцтва Frаnсе Рrеss, уведзены санкцыі супраць Венгрыі, якая не выканала план па скарачэнні дэфіцыту бюджэта. А Міжнародны валютны фонд, выказваючы засцеражэнні наконт яшчэ мацнейшага калапсу, прапаноўвае павялічыць антыкрызісны фонд да 1 трыльёна еўра.

Дзіўна, але, нягледзячы на ўсе праблемы Еўразоны, Харватыя стане новым членам Еўрасаюза ў 2013 годзе. У падтрымку гэтага прагаласавалі 66,24% удзельнікаў рэферэндуму. Прэзідэнт краіны Іва Ёсіпавіч вельмі рады гэтай падзеі...

У Беларусі ж на валютным фронце нязначныя змяненні. Беларускі рубель на гэтым тыдні не ўмацаваўся, як было раней, а трошкі "аслаб". Так, долар стаў каштаваць 8370 рублёў (плюс 0,3%), еўра — 10970 (плюс 1,6%), расійскі рубель — 276 (плюс 3,6%).

Уладзіслаў Кулецкі
Звязда, 28 студзеня 2012
 
Дата публикации:28.01.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2289
 
Ключевые слова:
Мировой финансовый кризис Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме