https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


31 студзеня ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску адбудзецца першае сёлета пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў — удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах СНД


У пасяджэнні возьме ўдзел старшыня выканаўчага камітэта — выканаўчы сакратар Сяргей Лебедзеў.
На першым пасяджэнні Савета пастаянных прадстаўнікоў краін СНД у 2012 годзе будуць абмяркоўвацца меры па паляпшэнні інфармацыйнага асвятлення дзейнасці Садружнасці

Як паведаміла прэс-служба выканкама, удзельнікі сустрэчы абмяркуюць меры па паляпшэнні інфармацыйнага асвятлення дзейнасці Садружнасці, намецяць план сваёй работы на 2012 год, у праект якога ўключаны пункты, якія прадугледжваюць фарміраванне парадкаў дня пасяджэнняў вышэйшых органаў СНД, падвядзенне вынікаў гэтых пасяджэнняў, разгляд дзейнасці шэрагу галіновых органаў і ходу выканання рашэнняў, праграм і планаў, прынятых у рамках Садружнасці.

Савет пастаянных прадстаўнікоў разгледзіць таксама прапанову ў праект парадку дня чарговага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў СНД, намечанага на 6 красавіка гэтага года ў Астане. У праект парадку дня ўключаны пытанні, якія тычацца ўзаемадзеяння краін СНД у палітычнай сферы, у галіне спорту і турызму, міжнароднай маладзёжнай палітыкі, адукацыі, ваеннага супрацоўніцтва, аховы межаў, барацьбы з тэрарызмам, аховы навакольнага асяроддзя.

Па рашэнні душанбінскага саміта СНД (верасень 2011 года) старшынстваваць у Садружнасці на працягу 2012 года будзе Туркменістан ў асобе яго прадстаўнікоў адначасова ва ўсіх вышэйшых органах СНД. Таму на пасяджэнні савета пастаянных прадстаўнікоў старшынстваваць будзе пастаянны паўнамоцны прадстаўнік Туркменістана пры статутных і іншых органах Садружнасці, пасол Туркменістана ў Беларусі Ата Гундагдыеў.

Прыярытэтныя задачы на 2012 год Туркменістан прадставіў у канцэпцыі старшынства ў СНД. Асноўнымі з іх з`яўляюцца садзеянне працэсам, накіраваным на падтрыманне трывалага міру, стабільнасці і бяспекі на прасторы Садружнасці, умацаванне даверу і паразумення паміж дзяржавамі — удзельніцамі СНД, фарміраванне спрыяльных умоў для актывізацыі і пашырэння ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, умацаванне партнёрскага ўзаемадзеяння ў сферы энергетыкі, транспарту, сувязі і камунікацый. Сярод важнейшых кірункаў абазначаны таксама падтрымка і заахвочванне шырокіх культурных, гуманітарных, навуковых, адукацыйных, спартыўных сувязей паміж дзяржавамі Садружнасці.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 28 студзеня 2012
 
Дата публикации:28.01.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2544
 
Ключевые слова:
Содружество независимых государств
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме