https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс беларускага рубля другі тыдзень падае


Сусветны эканамічны форум не даў адэкватнага адказу ні на адно з праблемных пытанняў глабальнай эканомікі. У асноўным усе займаліся толькі перакідваннем адзін на аднаго віны.
Еўрапейскае кіраўніцтва працягвае настойваць на жорсткай бюджэтнай эканоміі. Але такая ідэя не падабаецца эканамістам. Нягледзячы на гэта, на саміце ЕС была зацверджана "Дамова стабільнасці, каардынацыі і кіравання". Вялікабрытанія і Чэхія не падтрымалі дакумента, які абмяжоўвае структурны дэфіцыт дзяржбюджэту ўзроўнем 0,5% ВУП. Аднак гэта не мае значэння, бо на чарговым саміце ў сакавіку "папера" запрацуе пасля ратыфікацыі толькі 12 краінамі. Астатнія члены ЕС змогуць добраахвотна далучыцца. Акрамя гэтага, ухвалена заснаванне Еўрапейскага стабілізацыйнага механізму ў 500 млрд еўра з 1 ліпеня 2012 года.

Тым часам у Беларусі курс нацыянальнай валюты другі тыдзень зніжаецца. Долар, еўра і расійскі рубель "злезлі з дыеты" і "патаўсцелі" — на 60 беларускіх рублёў (плюс 0,7%), на 100 (плюс 0,9%) і на 3 (плюс 1%) адпаведна. Нагадаем, што Нацыянальны банк спецыяльна не дае нацыянальнай валюце празмерна рэзка ўмацоўвацца ці падаць.

Уладзіслаў Кулецкі
Звязда, 4 лютага 2012
 
Дата публикации:04.02.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2089
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Мировой финансовый кризис Финансы Валюта
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме