https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мядзведзеў пра тавараабарот Саюзнай дзяржавы


Паводле вынікаў 2011 года Расія і Беларусь могуць дасягнуць аб`ёму двухбаковага тавараабароту ў 40 мільярдаў долараў, заявіў Дзмітрый Мядзведзеў на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета (ВДС) Саюзнай дзяржавы 25 лістапада.
Ён адзначыў, што аб`ём тавараабароту Расіі і Беларусі ў 2010 годзе павялічыўся на 18,9% і дасягнуў 27,9 мільярда долараў. "У нас ужо ёсць добрыя паказчыкі. Сёлета вельмі дынамічны рост тавараабароту — больш як на 40% за дзевяць месяцаў гэтага года. Гэта вынік сумеснай дзейнасці. З такімі тэмпамі да канца года мы можам выйсці на адзнаку амаль у 40 мільярдаў долараў", — сказаў Мядзведзеў.

Прэзідэнт РФ падкрэсліў, што паводле вынікаў пасяджэння трэба падпісаць важкі пакет дакументаў, у тым ліку ў паліўна-энергетычнай сферы.

"Разлічваю, што яны дазволяць не толькі забяспечыць рост попыту беларускіх спажыўцоў энергасыравіны, але і ўмацаваць энергабяспеку нашых суседзяў, надаць сур`ёзны дадатковы імпульс гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву", — заявіў расійскі лідар.

БелаПАН
Мінск, 25 лістапада 2011
 
Дата публикации:25.11.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2172
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Товарооборот Союзное государство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме