https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Антоніус Брук: Рашэнні аб даванні крэдытаў МВФ прымае на падставе эканамічных прычын


Рашэнне аб крэдытаванні той ці іншай краіны Міжнародны валютны фонд прымае на падставе не палітычных, а эканамічных прычын. Пра гэта заявіў 24 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску Антоніус Брук, кіраўнік беларускага прадстаўніцтва Арганізацыі Аб`яднаных Нацый, у структуру якой уваходзіць МВФ.
На просьбу журналістаў пракаментаваць заяву беларускага боку аб тым, што ў пытанні выдзялення Беларусі крэдыту ёсць палітычны матыў, Брук сказаў: "Ва ўрадаў краін — членаў МВФ могуць быць палітычныя матывы, але, тым не менш, фонд прымае свае рашэнні на падставе прычын эканамічных".

Кіраўнік прадстаўніцтва ААН адзначыў, што ўмовы, якія выстаўляе МВФ, адкрыта выкладзены ў рэкамендацыях і заключэннях фонду. "Тыя ўмовы, якія выстаўляліся, — у прыватнасці правядзенне рэформ банкаўскага сектара і пашырэнне магчымасцяў прыватнага сектара ў Беларусі — не былі поўнасцю выкананы. Гэта таксама можна назваць палітычным матывам", — лічыць Брук.

У той жа час ён падкрэсліў: МВФ, як і іншыя інстытуты ААН, у тым ліку Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця (Сусветны банк) і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, "гатовы супрацоўнічаць з Беларуссю, гатовы да паглыблення дыялогу і партнёрскіх адносінаў".

Трэба адзначыць, што аналагічную заяву зрабіў 17 кастрычніка кіраўнік місіі МВФ у Беларусі Крыс Джарвіс. На прэс-канферэнцыі ў Мінску ён падкрэсліў, што МВФ не ставіць ніякіх палітычных умоў. "Перш чым прапаноўваць праграму, мы павінны пераканацца, што выканаўчыя дырэктары падтрымаюць яе, а выканаўчыя дырэктары прадстаўляюць краіны — члены фонду, якіх больш за 180. Аднак падчас перамоў мы займаемся выключна эканамічнымі пытаннямі", — сказаў Джарвіс.

Але кіраўнік праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова на прэс-канферэнцыі 20 кастрычніка заявіла: атрыманне крэдыту МВФ абцяжарваецца з-за палітычных матываў. Паводле яе слоў, місія фонду станоўча ацаніла захады, якія робіць урад і Нацбанк па стабілізацыі сітуацыі ў эканоміцы, аднак, "магчыма, крэдыту МВФ і не будзе". "Нават калі мы на 100% усё выканаем (умовы для пачатку крэдытнай праграмы. — БелаПАН.), застаюцца палітычныя моманты — і гэта галоўны фактар ва ўзаемаадносінах з МВФ", — сказала Ермакова. Яна, у прыватнасці, дадала, што прадстаўнікі МВФ не ўтойваюць сваіх патрабаванняў аб вызваленні палітзняволеных.

Нагадаем, Беларусь просіць у МВФ чарговы крэдыт ад 3,5 да 8 млрд. долараў.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 24 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:24.10.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2764
 
Ключевые слова:
Кредиты Международный валютный фонд Нацбанк Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме