У прыватнасці, рост валавога ўнутранага прадукту запланаваны ў памеры 103,8% да ўзроўню бягучага года, рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва — 104,1%, інвестыцый у асноўны капітал — 122,3%, экспарту тавараў і паслуг — 105,5%.
Для дасягненні найважнейшых параметраў урад зацвердзіць план на 2023 год. У ім будуць сканцэнтраваныя ўсе меры і рэсурсы, неабходныя для бесперабойнай і эфектыўнай працы арганізацый ва ўмовах санкцый, а таксама для павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва.
Галоўнай крыніцай росту эканомікі ў наступным годзе стане нарошчванне інвестыцый у асноўны капітал. Інвеставаць мяркуецца па трох асноўных напрамках.
У будаўніцтва жылля і інфраструктуры да яго — на суму Br7,7 млрд. будзе пабудавана 4,3 млн кв. м жылля, у тым ліку 1,3 млн кв. м з дзяржаўнай падтрымкай, арэнднага жылля — не менш за 735 тыс. кв. м.
У стварэнне і развіццё інфраструктуры ў рэгіёнах інвестыцыі складуць Br7, 9 млрд. запланавана будаўніцтва 17 дзіцячых дашкольных устаноў, 9 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, 22 фізкультурна-аздараўленчых комплексаў, 7 басейнаў, 21 спартыўнага аб’екта, 46 аб’ектаў аховы здароўя, 22 мастоў і пуцеправодаў на рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах, 30 — на мясцовых.
У інвестыцыйныя праекты і тэхнічнае перааснашчэнне будзе ўкладзена Br31,2 млрд. прадугледжана рэалізацыя 129 інвестпраектаў, 14 інтэграцыйных праектаў, 51 вытворчага імпартазамяшчальнага праекта.
Для дасягнення прагназуемага росту эканомікі ў 2023 годзе экспарт запланаваны ў памеры $47,7 млрд пры тэмпах росту 105,5 працэнта.
Страты экспарту ў краіны Захаду і Украіну трэба будзе кампенсаваць за кошт нарошчвання прысутнасці на рынках Расіі, КНР, краін Блізкага Усходу, Цэнтральнай Азіі і Афрыкі.
Прадугледжваецца павелічэнне аб’ёму паставак у Расію на 6,5%, КНР — на 15%, краіны Афрыкі — на 10%.
У выніку станоўчае сальда знешняга гандлю складзе $1,6 млрд. Гэта забяспечыць збалансаванасць плацежнага балансу, акажа станоўчы ўплыў на падтрыманне эканамічнай бяспекі краіны на належным узроўні.
У цэлым па эканоміцы намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата складзе Br1938, у бюджэтным сектары — Br1454.
Звязда, 28 лістапада 2022