https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Індыйская кампанія ўпершыю заключыла здзелку на БУТБ


На Беларускай універсальнай таварнай біржы зарэгістравана першая здзелка, заключаная кампаніяй з Індыі. Па выніках гандлёвай сесіі на экспарт рэалізавана 23 т беларускага ацэтонцыянгідрыну, паведаміў прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.
Здзелку заключыла нядаўна акрэдытаванае на БУТБ індыйскае фармацэўтычнае прадпрыемства Tosco Pharmachem, што спецыялізуецца на вытворчасці і рэалізацыі шырокага спектра хімічных злучэнняў і рэагентаў для фармацэўтычнай прамысловасці.

Як адзначылі ў прэс-службе, невялікі аб`ём закупкі звязаны з жаданнем індыйскай кампаніі адпрацаваць усю схему імпарту тавараў з Беларусі з прымяненнем біржавога механізму, уключаючы разлікі, лагістыку і кантроль якасці.

"Індыйскі бок зацікаўлены ў доўгатэрміновым супрацоўніцтве з біржай, што прадугледжвае рэгулярны ўдзел у біржавых таргах і павелічэнне аб`ёмаў закупак. Разам з тым з-за адсутнасці практычнага вопыту работы на беларускім рынку праз біржавую пляцоўку кампанія спачатку вырашыла заключыць пробную здзелку на невялікую суму, каб мінімізаваць магчымыя рызыкі. Tosco Pharmachem - даволі вялікі ігрок на індыйскім рынку і акрамя ацэтонцыянгідрыну гатова набываць у Беларусі шэраг іншых рэагентаў і хімікатаў. Таму ў далейшым разлічваем на рост паставак у Індыю айчыннай нафтахімічнай прадукцыі", - пракаменціравалі ў БУТБ.

Экспартныя біржавыя таргі прадукцыяй хіміі і нафтахіміі праводзяцца на БУТБ з кастрычніка 2021 года. За мяжу пастаўляецца ўся наменклатура тавараў, што вырабляюцца прадпрыемствамі нафтахімічнай галіны Беларусі. У бягучым годзе асаблівым попытам у замежных пакупнікоў карыстаюцца сінтэтычныя валокны, бензіны, масла і растваральнікі. Асноўныя рынкі збыту - Расія, Кітай, Сірыя, Пакістан, ААЭ, Турцыя і Узбекістан.
________________________________________

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

2 снежня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.12.2022
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:924
 
Ключевые слова:
Биржевые торги БУТБ Индия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме