https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь-Еўрасаюз


У студзені—жніўні 2011 года тавараабарот Беларусі з краінамі ЕС вырас больш як на 76%.
Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, тавараабарот з краінамі ЕС у студзені—жніўні 2011 года павялічыўся на 76,4% і склаў 15 млрд. 498,1 млн. долараў.

Экспарт вырас у 2,2 разу (9 млрд. 921,4 млн. долараў), імпарт — на 28,5% (5 млрд. 576,7 тыс. долараў). Станоўчае сальда склала 4 млрд. 344,7 млн. долараў.

Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі ва ўказаны перыяд былі: Расія (44,3% агульнага аб`ёму тавараабароту), Нідэрланды (7%), Украіна (6,9%), Германія (5,1%), Латвія (3,7%), Кітай (3,2%), Польшча (2,9%), Бразілія (2,3%), Венесуэла (1,7%), Італія (1,5%).

З агульнага аб`ёму беларускага экспарту на долю Расіі прыпала 35,3%, іншых краін СНД — 14,1%, краін ЕС — 38,1%, астатніх дзяржаў — 12,5%. Імпарт з Расіі склаў 52,1% агульнага аб`ёму імпарту, з іншых краін СНД — 7,2%, ЕС — 18,6%, астатніх дзяржаў — 22,1%.

Экспарт тавараў у Расію склаў 9 млрд. 199,8 млн. долараў ЗША, што на 49,7% больш, чым за студзень—жнівень 2010 года; імпарт з Расіі — 15 млрд. 621,1 млн. (на 43,1% больш).

Аб`ём экспарту ва Украіну дасягнуў 2 млрд. 542,2 млн. долараў (на 62,9% больш), імпарту з гэтай краіны — 1 млрд. 315,1 млн. (на 21,3% больш).

У Нідэрланды экспартавана тавараў на 3 млрд. 629,8 млн. долараў (у 2,3 разу больш за паказчык студзеня—жніўня 2010 года), імпартавана — на 273,1 млн. (на 66,4% больш).

У Германію ў студзені—жніўні 2011 года экспартавана беларускіх тавараў на 1 млрд. 221,1 млн. долараў (у 4 разы больш), імпартавана з гэтай краіны — на 1 млрд. 633,7 млн. (на 16,9% больш).

Аб`ём экспарту ў Кітай склаў 356,3 млн. долараў (на 28,2% больш), імпарту з КНР — 1 млрд. 162,8 млн. (на 47,2% больш).

Экспарт у Польшчу склаў 433,8 млн. (на 36,5% больш), імпарт з гэтай дзяржавы — 1 млрд. 374,9 млн. (на 46,8% больш).

У Азербайджан экспарт вырас на 43,9% і склаў 148,5 млн., імпарт — вырас у 142 разы да 617,7 млн. долараў.

У Венесуэлу экспартавана беларускай прадукцыі на 123 млн. долараў (на 42% менш), імпарт з гэтай краіны склаў 838,4 млн. (у 2,1 разу больш).

Аб`ём экспарту ў Латвію вырас у 3,4 разу да 1 млрд. 972,7 млн. долараў, імпарту ў Беларусь — на 26% да 73,6 млн. долараў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 16 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:16.10.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2498
 
Ключевые слова:
Товары из Беларуси Экспорт Импорт Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме