Пра гэта паведаміў 17 верасьня старшыня сталага камітэта Ўсекітайскага сходу народных прадстаўнікоў У Банга, які знаходзіцца зь візытам у Менску, перадае БелТА.
Для фінансаваньня сумесных інвэстпраектаў у Беларусі ўрадам і банкамі КНР адкрыты крэдытныя лініі на 15 мільярдаў даляраў. Вядзецца рэалізацыя праектаў у сфэры энергетыкі (мадэрнізацыя ЦЭЦ-2 і ЦЭЦ-5), тэлекамунікацый, будаўніцтва, транспарту, машынабудаваньня і прыборабудаваньня, сельскай гаспадаркі і лёгкай прамысловасьці.
Радыё Свабода
17 верасьня 2011