https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка: мы ўпершыню атрымалі збожжа больш за тону на чалавека і абавязаны ўтрымацца на гэтым узроўні


У Беларусі ў гэтым годзе ўпершыню атрымалі збожжа больш за тону на кожнага чалавека. А цяпер трэба абавязкова ўтрымацца на гэтым узроўні, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым ушаноўванні перадавікоў аграпрамысловага комплексу.
"Мы ўпершыню ў гісторыі атрымалі збожжа больш за тону на кожнага чалавека. Гэта поспех, якога, я ўпэўнены, не дасягнулі нават буйнейшыя дзяржавы нашай планеты", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аднак спыняцца на дасягнутым нельга, упэўнены беларускі лідар. Паколькі нічога надзвычайнага для дасягнення такіх высокіх вынікаў у сельскай гаспадарцы не здзейснілі. Спатрэбілася толькі жорсткая дысцыпліна, нехта нават крыўдзіўся на патрабаванне Прэзідэнта, але затое атрымаўся вынік.

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка выказаў шкадаванне, што такіх аб`ёмаў ураджаю збожжавых не ўдалося сабраць у мінулым годзе, калі гэты тавар вельмі запатрабаваны.

"Сёння збожжа на постсавецкай прасторы з-за таго, што ўвялі санкцыі супраць Расіі, - дзяваць няма куды", - заўважыў беларускі лідар. Ён нагадаў, як раней выказваў просьбу Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, каб той пакінуў у рэзерве збожжа для патрэб Беларусі на ўсялякі выпадак. І кіраўнік расійскай дзяржавы згадзіўся пакінуць аб`ём удвая большы за той, што прасілі.

У гэтым годзе Беларусь змагла сабраць выдатны ўраджай, але цяжкі толькі пачатак, упэўнены Прэзідэнт. "Мы зрабілі гэты крок. І мы павінны, абавязаны ўтрымацца на гэтым узроўні", - падагульніў ён.

18 лістапада 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.11.2022
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:943
 
Ключевые слова:
Продовольственная безопасность Урожай Зерновые
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме