Апынуўшыся на грані дэфолту і няздольнасці выплачваць зарплату войскам, размешчаным у зоне баявых дзеянняў у Афганістане, "ЗША сутыкнуліся з новай геапалітычнай рэальнасцю — Вашынгтон страціў магчымасць быць сусветным жандарам", падкрэслівае выданне. Значная частка ўзгодненага скарачэння выдаткаў у памеры $2,4 трлн прыйдзецца на абаронны бюджэт.
"Запланаваны вывад амерыканскіх войскаў з Афганістана выкліканы ў значнай ступені фінансавымі прычынамі, нароўні з палітычнымі і ваеннымі, — піша выданне. — Паводле падлікаў былога супрацоўніка Пентагона, толькі пастаўкі і абслугоўванне кандыцыянераў у падраздзяленнях ЗША, змешчаных у Афганістане і Іраку, абыходзяцца бюджэту ў $20 млрд у год. Доўга працягвацца падобная сітуацыя не можа".
"Аднак заўсёды знойдуцца дзяржавы, якія гатовыя запоўніць вакуум, — падкрэслівае "Дэйлі тэлеграф". — Кітай ужо абвясціў, што павялічвае сёлета выдаткі на абарону на 12,7% да $91,6 млрд. У сваю чаргу Расія плануе выдаткаваць на абарону $648 млрд да 2020 года.
Звязда
4 жніўня 2011