https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Мясніковіч: Беларусь разлічвае вырашыць эканамічныя праблемы за адзін-два месяцы


Сродкі першага траншу ў памеры 800 млн. долараў з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС будуць накіраваныя на дасягненне збалансаванасці валютнага рынку. Пра гэта 23 чэрвеня паведаміў журналістам у Санкт-Пецярбургу прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.
"800 мільёнаў долараў — гэтыя сродкі будуць выкарыстаныя рацыянальна, каб збалансаваць валютны рынак. Цяпер ёсць некаторыя праблемы канверсавання валюты", — прыводзіць РІА Новости словы Мясніковіча.

"Мы дамовіліся са спецыялістамі, што ствараецца адпаведная рабочая група, якая разгледзіць пытанні, звязаныя з разлікамі беларускага боку за аказаныя паслугі і набыццё тавараў", — сказаў ён.

Паводле слоў Мясніковіча, Беларусь разлічвае вырашыць эканамічныя праблемы за адзін-два месяцы.

Першы транш крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у 800 млн. долараў ЗША паступіў у Беларусь 21 чэрвеня. Агульны аб`ём крэдыту складзе 3 млрд. долараў ЗША, паступленне сродкаў будзе ажыццяўляцца траншамі на працягу трох гадоў (2011—2013 гады). Сума крэдыту сёлета складзе 1,24 млрд. долараў. Астатнія сродкі будуць давацца роўнымі траншамі двойчы на год на працягу 2012—2013 гадоў.

Другі і наступныя траншы, кожны ў 440 млн. долараў, будуць пералічвацца Беларусі па меры выканання ўзгодненых мер праграмы стабілізацыі плацежнага балансу і павышэння канкурэнтаздольнасці эканомікі, распрацаванай урадам краіны.

Сродкі крэдыту павінны быць выкарыстаныя на папаўненне міжнародных рэзервовых актываў і фінансаванне дэфіцыту плацежнага балансу Беларусі.

Прэм`ер-міністр Міхаіл Мясніковіч 20 мая ў гутарцы з журналістамі, гаворачы пра крэдытныя рэсурсы з фонду ЕўрАзЭС, адзначаў: "Я хачу, каб усе разумелі — гэта не тыя сродкі, якія могуць стабілізаваць стан спраў на валютным рынку. Для гэтага неабходныя сур`ёзныя ўласныя рашэнні, якія мы будзем прымаць разам з Нацбанкам". Ён дапоўніў, што гэтыя рашэнні "вызначаць свайго роду "дарожную карту", каб падысці дастаткова падрыхтаванымі і выканаць неабходныя працэдуры, найперш гэта тычыцца скарачэння грашовай прапановы".

24 мая адбылася рэкордная 56-працэнтная дэвальвацыя беларускага рубля, аднак яна не вырашыла праблем на валютным рынку, дзе захоўваецца валютны дэфіцыт і множнасць курсаў. Незалежныя эканамісты адзначаюць, што 800 млн. долараў для стабілізацыі фінансавай сітуацыі яўна недастаткова, і для атрымання кожнага новага траншу ўладам Беларусі неабходна пацвярджаць выкананне ўзятых на сябе абавязацельстваў.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 23 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:23.06.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2650
 
Ключевые слова:
Кризис в Беларуси Кредит Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме