https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Памочнік дзяржсакратара ЗША Майкл Познэр: Захад мае ўзмацніць ціск на Менск


Майкл Познэр
Рэпрэсіі ўраду РБ супраць іншадумцаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у сьнежні 2010 году стануць тэмай абмеркаваньня на сустрэчы Супольнасьці дэмакратыяў, якая адбудзецца ў Вільні з 28 чэрвеня да 1 ліпеня.
Выступаючы перад журналістамі ў Вашынгтоне, памочнік дзяржсакратара ЗША Майкл Познэр паведаміў, што дзяржсакратарка Гілары Клінтан возьме ўдзел у сустрэчы.

Познэр таксама заявіў:

“Сытуацыя ў Беларусі жахлівая. Урад праводзіць рэпрэсіі ня толькі супраць палітычнай апазыцыі, але і супраць грамадзянскай супольнасьці і іншых груп насельніцтва. Мы глыбока занепакоеныя гэтым, мы будзем працягваць ціск, аднак мы ня можам рабіць гэта адны і маем патрэбу ў падтрымцы эўрапейскіх партнэраў. Мы будзем мець гэта на ўвазе падчас працы ў Літве”.

Познэр таксама сказаў, што Захад павінен узмацніць свой ціск на Менск.

У рамках сустрэчы адбудуцца сэмінары для актывістаў грамадзянскай супольнасьці зь Беларусі, Малдовы і краін Паўночнай Афрыкі.  Заснаваная ў 2000 годзе Супольнасць дэмакратыяў аб`ядноўвае ўрадавых чыноўнікаў і лідэраў грамадзянскай супольнасьці з мэтай умацаваньня дэмакратычных каштоўнасьцяў ва ўсім сьвеце.

24 чэрвеня 2011
Радыё Свабода
 
Дата публикации:24.06.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2989
 
Ключевые слова:
Санкции США Экспорт демократии Мировой финансовый кризис Хиллари Клинтон Літва Вільня Кризис в Беларуси Беларусь-США Выборы в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме