https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У маі—ліпені "Беларусбанк" на сацыяльныя мэты прадаў прыкладна 4,5 млн. долараў


Для куплі валюты на сацыяльныя мэты ў маі—ліпені 2011 года ў "Беларусбанк" звярнулася больш за пяць тысяч чалавек. Усяго было прададзена долараў, еўра, расійскіх рублёў і іншай валюты на суму прыкладна 4,5 млн. долараў у эквіваленце, паведаміла прэс-служба банка.
Нагадаем, у мэтах забеспячэння большай даступнасці продажу валюты насельніцтву на сацыяльна значныя мэты яна будзе арганізавана таксама ў "Белаграпрамбанку", "Белінвестбанку, "Парытэтбанку", "Альфа-Банку".

Парадак продажу валюты фізічным асобам для ажыццяўлення імі сацыяльна значных расходаў за межамі Беларусі зацверджаны праўленнем ААТ "ААБ "Беларусбанк". У разрадзе сацыяльна значных — лячэнне за мяжой па медыцынскіх паказаннях, вучоба ў іншых дзяржавах, выезд за мяжу ў сувязі з цяжкай хваробай ці смерцю сваякоў. Акрамя таго, ажыццяўляецца продаж валюты на іншыя сацыяльна значныя мэты у сувязі з ростам зваротаў спартыўных клубаў, творчых калектываў, якія выязджаюць з мэтай прадстаўлення краіны за мяжу, а таксама па праграмах аздараўлення дзяцей з пацярпелых у выніку аварыі на ЧАЭС тэрыторый.

Ёсць практыка продажу валюты і на аздараўленне за мяжой. Выдзяленне банкам валюты ў гэтым выпадку ажыццяўляецца па рэшткавым прынцыпе, рашэнне прымаецца па кожным канкрэтным выпадку і таксама з улікам наяўнасці дакументаў, што пацвярджаюць будучыя расходы.

Продаж валюты ўстановамі банка ажыццяўляецца ў безнаяўным парадку з залічэннем на бягучы, укладны рахунак ці карт-рахунак кліента з пераважным наступным міжнародным пераводам замежнай валюты на задэклараваную мэту (г.зн. на рахункі ўстаноў медыцынскай і адукацыйнай сферы), у выключных выпадках валюта можа быць выдадзена наяўнымі.

Продаж валюты ажыццяўляецца па курсах, устаноўленых ва ўстановах банка на дзень ажыццяўлення аперацыі.

Каб набыць валюту на сацыяльныя мэты неабходна звярнуцца ва ўстанову банка па месцы жыхарства (па месцы наяўнасці ўкладных/бягучых рахункаў). Да заявы павінны быць дададзены дакументы, якія пацвярджаюць мэту і неабходную суму валюты. Пакет дакументаў у кожным асобным выпадку вызначаецца індывідуальна.

Фінансавы камітэт банка дадаткова разглядае абгрунтаванасць падачы заяў. У выпадку станоўчага рашэння дазвол на продаж даводзіцца да ўстановы банка, якая прыняла заяву і інфармуе заяўніка пра магчымасць набыцця і выдзеленую суму валюты. Заяўнік інфармуецца як пра станоўчае, так і пра адмоўнае рашэнне камітэта.

У экстранных выпадках, напрыклад у выпадку смерці блізкага сваяка, які жыў за мяжой, рашэнне аб продажу замежнай валюты можа быць прынята кіраўніком установы банка самастойна з наступным дазволам продажу.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 1 жніўня 2011
 
Дата публикации:01.08.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2898
 
Ключевые слова:
Финансы Валюта Соцзащита
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме