https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сёння заканчваецца тэрмін пагашэння Беларуссю доўгу за расійскую электраэнергію


Да канца сённяшняга дня Беларусь павінна расплаціцца з доўгам за атрыманую расійскую электраэнергію. У адваротным выпадку кампанія "Інтэр РАО ЕЭС" спыніць пастаўкі.
Сітуацыя з пастаўкамі расійскай электраэнергіі, нагадаем, абвастрылася ў пачатку лета. 9 чэрвеня кампанія "Інтэр РАО ЕЭС" абмежавала пастаўкі ў Беларусь у сувязі з запазычанасцю (1,5 млрд. расійскіх рублёў), якая ўзнікла з-за праблемы з купляй валюты на беларускім рынку. Па выніках двухбаковых перамоў быў падпісаны графік плацяжоў, згодна з якім беларускі бок абавязваецца пагасіць запазычанасць за расійскую электраэнергію да 5 ліпеня.

13 чэрвеня, па выніках беларуска-расійскіх перамоў, аб`ёмы паставак былі поўнасцю адноўленыя, а 15 чэрвеня канцэрн "Белэнерга" ажыццявіў першы транш у рамках пагашэння доўгу перад "Інтэр РАО ЕЭС".

17 чэрвеня кіраўнік расійскай кампаніі Барыс Кавальчук папярэдзіў: у выпадку пратэрміноўкі плацяжоў пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь могуць спыніцца цалкам. Ён нагадаў, што "Інтэр РАО" ўжо неаднаразова пераносіла тэрміны пагашэння запазычанасці за пастаўленую ў Беларусь электраэнергію. "Ужо паступілі грашовыя сродкі, каля 600 млн. рублёў (каля 21 млн. долараў. — БелаПАН.), гэта значыць была пагашана запазычанасць за сакавік. Засталося 600 млн. рублёў за красавік, і падыходзіць запазычанасць за май. У нашым пратаколе кожны неплацеж дапускае магчымасць поўнасцю адключыць пастаўкі электраэнергіі. У нас ёсць і штрафы, і пені. Усе санкцыі прадугледжаны, але мы праяўляем верх канструктывізму і гаворым пакуль пра асноўную суму доўгу", — сказаў Кавальчук.

21 чэрвеня "Інтэр РАО" папярэдзіла, што з 22-га часова цалкам спыняе пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь у сувязі з адсутнасцю чарговага траншу ў лік пагашэння доўгу. "Гэтае спыненне паставак зафіксаванае кантрактам і дадатковымі пагадненнямі да яго. Камерцыйная кампанія не можа пастаўляць электраэнергію ў доўг", — патлумачыў афіцыйны прадстаўнік расійскай кампаніі.

Аднак праз некалькі гадзін, пасля правядзення экстранных перамоў з Мінскам, расійскі бок прыняў рашэнне адтэрмінаваць адключэнне паставак электраэнергіі да 27 чэрвеня ўключна.

23 чэрвеня прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч у ходзе візіту ў Санкт-Пецярбург запэўніў: Беларусь цалкам разлічыцца за пастаўленую электраэнергію да 28 чэрвеня. Паводле яго слоў, "у прынцыпе, у Беларусі дастаткова магутнасцяў, каб забяспечыць унутраны рынак у электраэнергіі поўнасцю, нават з лішкам". Аднак некаторыя энергетычныя магутнасці ў Беларусі "не вельмі эфектыўныя", прызнаў Мясніковіч.

24 чэрвеня Барыс Кавальчук пацвердзіў журналістам гатоўнасць адключыць пастаўкі ў Беларусь, "калі грошай не будзе да канца панядзелка".

БелаПАН
Мінск, 27 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:27.06.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2893
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Кризис в Беларуси Финансы электроэнергия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме