https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Верагоднасць здзелак "Уралкалія" з "Беларуськаліем" у хуткім часе невялікая


Расійская кампанія "Уралкалій" лічыць ААТ "Беларуськалій" цікавым актывам, але ў хуткім часе верагоднасць здзелак з беларускім прадпрыемствам невялікая. Пра гэта заявіў 28 чэрвеня ў Маскве генеральны дырэктар "Уралкалія" Уладзіслаў Баўмгертнер.
"Беларуськалій" для нас цікавы з пункту гледжання здзелкі па зліцці і паглынанні, у нас ужо ёсць вопыт партнёрства з гэтай кампаніяй", — цытуе Баўмгертнера РІА Новости. Аднак зараз, падкрэсліў ён, "Уралкалій" не вядзе ніякіх перамоў аб здзелцы ні з "Беларуськаліем", ні з беларускім урадам.

Невялікая на сёння і верагоднасць выдачы "Беларуськалію" крэдыту ў 1 млрд. долараў, заявіў Баўмгертнер.

Паведамленні пра тое, што "Уралкалій" можа выдзеліць "Беларуськалію" крэдыт у 1 млрд. долараў на паўтара года ў лік будучых паставак калію, сталі з`яўляцца ў расійскіх СМІ некалькі тыдняў таму. Газета "Ведомости", у прыватнасці, пісала, што аб даванні такога крэдыту Аляксандр Лукашэнка прасіў найбуйнейшага саўладальніка "Уралкалія" Сулеймана Керымава на сустрэчы ў Мінску 8 чэрвеня. Пры гэтым зазначалася: крэдыт у 1 млрд. долараў можна расцэньваць як нешта накшталт гарантыі здзелкі.

Паводле слоў Баўмгертнера, "Уралкалій" сапраўды абмяркоўваў магчымасць крэдытнай здзелкі. "Аднак яна ніяк не была звязаная з набыццём ці ненабыццём "Беларуськалія". Размова ішла пра чыста камерцыйную здзелку, выгадную для кампаніі і акцыянераў "Уралкалія", — падкрэсліў ён.

"Прайшоў пэўны час з моманту гэтай абвесткі, і мы лічым, што верагоднасць ажыццяўлення гэтай здзелкі невялікая", — дадаў гендырэктар.

Нагадаем, 10 чэрвеня на нарадзе па пытаннях развіцця "Беларуськалія" Аляксандр Лукашэнка заявіў: "Ніхто нікому задарма "Беларуськалій" не аддасць". Ён таксама не выключыў, што з 1 ліпеня сума ў 30 млрд. долараў, у якую беларускія эксперты ацанілі гэтае ААТ, будзе індэксавацца з улікам інфляцыі долара.

Паводле слоў Лукашэнкі, "пара пакупнікоў" ужо заявілі пра гатоўнасць заплаціць такую суму.

Згодна з неафіцыйнымі паведамленнямі ў СМІ, перамовы аб продажы часткі акцый "Беларуськалія" вяліся з Керымавым і з інвестарамі з Кітая.

БелаПАН
Мінск, 28 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:29.06.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2926
 
Ключевые слова:
Инвестиции Беларуськалий Кризис в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме