https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску абяцаюць пагасіць доўг за расійскую электраэнергію і падумаць над мэтазгоднасцю будучых закупак


Беларусь пагасіць запазычанасць за расійскую электраэнергію, заявіў 29 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў. "Мы заплацім", — сказаў ён. Што да далейшага імпарту электраэнергіі з Расіі, то, паводле слоў Снапкова, рашэнне наконт гэтага ўрад будзе прымаць зыходзячы з эканамічнай мэтазгоднасці.
"У нас дастаткова магутнасцяў для забеспячэння ўнутраных патрэб электраэнергіяй", — сказаў ён. Пытанне аб імпарце, паводле слоў Снапкова, будзе вырашаць Міністэрства энергетыкі. Калі цэны будуць прымальнымі, то пэўную колькасць электраэнергіі Беларусь можа імпартаваць, дадаў кіраўнік Мінэканомікі.

Нагадаем, 23 чэрвеня прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч падчас візіту ў Санкт-Пецярбург заявіў: "у Беларусі, у прынцыпе, дастаткова магутнасцяў, каб забяспечыць унутраны рынак у электраэнергіі поўнасцю, нават з лішкам". Аднак некаторыя энергетычныя магутнасці ў Беларусі "не вельмі эфектыўныя", прызнаў прэм`ер.

Мясніковіч таксама заявіў, што Беларусь цалкам разлічыцца за пастаўленую электраэнергію да 28 чэрвеня.

29 чэрвеня ў поўнач расійская кампанія "Інтэр РАО ЕЭС" спыніла экспарт электраэнергіі ў Беларусь па прычыне адсутнасці чарговага плацяжу ў памеры 600 млн. рублёў (21,3 млн. долараў ЗША) для пагашэння запазычанасці.

Днём 28 чэрвеня віцэ-прэм`ер РФ Ігар Сечын заявіў: урад Расіі чакае, што Мінск пагасіць запазычанасць за спажытую электраэнергію ў найбліжэйшы час і яе пастаўкі ў краіну будуць ажыццяўляцца ў нармальным рэжыме.

Паводле слоў Сечына, доўг Беларусі за пастаўкі электраэнергіі ў сакавіку—маі складае каля 1,2 млрд. расійскіх рублёў і за чэрвень можа вырасці яшчэ на 400 млн. Ён таксама паведаміў, што па стане на 24 чэрвеня Беларусь пералічыла кампаніі "Інтэр РАО ЕЭС" каля 8 млн. рублёў, ці 1,3% ад наяўнага доўгу.

Віцэ-прэм`ер РФ падкрэсліў: абмежаванне паставак электраэнергіі ў Беларусь не мае палітычнай падаплёкі — размова ідзе пра ўзаемадзеянні энергетычных кампаній. Гэта "абсалютна рыначныя працэсы: электраэнергія павінна быць аплачана", заявіў Сечын.

Пры гэтым ён адзначыў, што абмежаванне паставак электраэнергіі ў Беларусь не адаб`ецца на энергазабеспячэнні беларускіх спажыўцоў і не паўплывае на энергабяспеку Калінінградскай вобласці РФ.

Праблемы з пастаўкамі ўзніклі ў пачатку чэрвеня з-за крызісу на валютным рынку. Прадпрыемства "Белэнерга" сутыкнулася з праблемай канвертацыі валюты.

Паводле афіцыйных звестак, доля расійскай электраэнергіі ў балансе сутачнага энергаспажывання Беларусі складае 12%. Электраэнергія, што выпрацоўваецца ў Беларусі, даражэйшая за імпартаваную з Расіі, бо для яе вытворчасці практычна паўсюдна выкарыстоўваецца прыродны газ, якія закупляецца ў РФ.

БелаПАН
Мінск, 29 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:29.06.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2698
 
Ключевые слова:
Кризис в Беларуси Электроэнергия Союзное государство Валюта Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме