"Паміж нашымі дзяржавамі выбудаваны добрыя, працяглыя адносіны. Гэта сведчыць аб тым, што мы аператыўна можам увасабляць усе намечаныя планы. Таджыкістан з`яўляецца буйнейшым вытворцам бавоўны, а гэта сыравіна неабходна тэкстыльнай галіне Беларусі. Таму, улічваючы сыравінныя магчымасці нашай краіны і тэхналагічныя магчымасці Беларусі, можна вельмі хутка і эфектыўна арганізоўваць узаемадзеянне", - сказаў Шэралі Кабір.
Лёгкая прамысловасць для Таджыкістана - адна з ключавых галін у стратэгіі развіцця краіны. І таджыкскі бок выказаў зацікаўленасць у беларускім вопыце паглыбленай перапрацоўкі бавоўны, воўны і скураной сыравіны.
Сустрэча прайшла пры садзейнічанні пасольства Таджыкістана ў Беларусі.
21 кастрычніка 2022, Мінск
БЕЛТА
21 кастрычніка 2022, Мінск
БЕЛТА