«Мы ўпэўнены, што адкрыццё такога цэнтра дапаможа нарасціць нашым вытворцам продажы. Тут будзе прадстаўлена тэхніка не толькі Мінскага трактарнага завода, але і цэлы шлейф спадарожных вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі, што дазволіць даць для аграрыяў комплекснае рашэнне», — сказаў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас адкрыцця гандлёва-сэрвіснага цэнтра МТЗ.
Паводле яго слоў, у гэтым цэнтры можна будзе купіць цалкам укамплектаваную тэхніку, абслужыць, а таксама адрамантаваць сваімі сіламі шляхам набыцця афіцыйных запасных частак. «Гэта добрае набыццё для Астраханскага рэгіёна. Мы разам будзем ад яго атрымліваць толькі выгаду», — падкрэсліў кіраўнік урада.
Звязда, 27 кастрычніка 2022.