https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску падпісанае пагадненне аб выдзяленні Беларусі крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС


Пагадненне аб выдзяленні Беларусі фінансавага крэдыту са сродкаў Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС падпісанае 9 чэрвеня ў Мінску.
Ад беларускага боку пагадненне падпісаў міністр фінансаў Андрэй Харкавец, ад Еўразійскага банка развіцця — намеснік старшыні праўлення — кіраўнічы дырэктар па забеспячэнні дзейнасці Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС Сяргей Шаталаў.

Рашэнне пра выдзяленне Беларусі крэдыту было прынятае 4 чэрвеня ў Кіеве на пасяджэнні міністраў фінансаў краін — удзельніц ЕўрАзЭС. Агульны аб`ём крэдыту складзе 3 млрд. долараў ЗША, а паступленне сродкаў будзе ажыццяўляцца траншамі на працягу трох гадоў (2011—2013 гады). Сума крэдыту сёлета складзе 1,24 млрд. долараў. Астатняя сума будзе выдзяляцца роўнымі траншамі двойчы на год на працягу наступных двух (2012—2013) гадоў.

Паводле інфармацыі Мінфіна Беларусі, крэдыт даецца на 10 гадоў з мараторыем на пагашэнне асноўнага доўгу тры гады. Плацяжы па крэдыце не павінны перавысіць 4,9% гадавых. Умовы выдзялення крэдыту ў максімальнай ступені адпавядаюць стандартным падыходам міжнародных фінансавых арганізацый пры рэалізацыі стабілізацыйных праграм.

Сродкі крэдыту будуць выкарыстаныя на папаўненне міжнародных рэзервовых актываў і фінансаванне дэфіцыту плацежнага балансу Рэспублікі Беларусь.

Як паведамлялася раней, першы транш  крэдыту ў 800 млн. долараў павінен быць пералічаны ў бліжэйшыя два тыдні, пасля ўваходжання ў сілу пагаднення аб выдзяленні пазыкі.

Другі і наступныя траншы, кожны ў памеры 440 млн. долараў, будуць пералічвацца Беларусі па меры выканання ўзгодненых захадаў праграмы стабілізацыі плацежнага балансу і павышэння канкурэнтаздольнасці эканомікі, распрацаванай урадам краіны.

Пасол РФ у Беларусі Аляксандр Сурыкаў 9 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў, што адной з умоў выдзялення Беларусі гэтага крэдыту было "спыненне эмісійнага напаўнення эканомікі пустымі грашыма".

Паводле яго слоў, умовы давання крэдыту складаюцца з 15 пунктаў. Апрача спынення "шалёнай эмісіі" ўмовай выдзялення сродкаў было скарачэнне дзяржаўных расходаў, дэфіцыту бюджэту, выхад на адзіны рыначны курс беларускага рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 9 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:09.06.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2624
 
Ключевые слова:
Кризис в Беларуси Кредиты Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме