https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Віцэ-прэм`ер Румас: На працягу 10—14 дзён сітуацыя на валютным рынку вырашыцца


На працягу "літаральна 10—14 дзён" сітуацыя на валютным рынку павінна вырашыцца, заявіў віцэ-прэм`ер Беларусі Сяргей Румас 3 чэрвеня на пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях.

Урад, паводле яго слоў, рыхтуе меры па стабілізацыі сітуацыі на валютным рынку. "Ёсць матрыца, якую мы ўзгаднілі з Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС, там прапісаны пэўныя захады", — цытуе Румаса дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Ён паведаміў, што прэм`ер-міністр паставіў задачу літаральна па днях распісаць мерапрыемствы, якія маюць намер ажыццяўляць урад і Нацбанк.

Урад, падкрэсліў Румас, прымае крытыку, што прагучала на яго адрас на сённяшнім пасяджэнні з боку прадстаўнікоў прафсаюзаў і наймальнікаў: "Гэтая крытыка слушная. За сітуацыю, якая ёсць, мы павінны адказваць".

"На жаль, меры, якія прымае урад, часта аказваюцца непапулярнымі", — прызнаў віцэ-прэм`ер. "Асабліва турбуюць пытанні павышэння цэн і росту інфляцыі. У дачыненні да ўтаймавання росту цэн былі прынятыя нярыначныя меры", — падкрэсліў ён.

Разам з тым, звярнуў увагу Румас, сённяшняя дыскусія паказала: адзінага меркавання адносна плана дзеянняў у бакоў няма.

Віцэ-прэм`ер паабяцаў садзейнічаць зняццю грыфа сакрэтнасці з пастановы Саўміна № 662 — аб дзеяннях урада ва ўмовах змены афіцыйнага курсу беларускага рубля. "Я буду прасіць прэм`ер-міністра зняць грыф "для службовага карыстання" з гэтага дакумента", — сказаў Румас.

Ён адзначыў, што большасць пунктаў гэтага дакумента ўжо вядомыя, яны цытаваліся, абмяркоўваліся, таму няма сэнсу ўтойваць гэты дакумент ад грамадскасці.

Мінск, 3 чэрвеня 2011
БелаПАН

 
Дата публикации:03.06.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2768
 
Ключевые слова:
Кризис в Беларуси Финансы Валюта
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме