Такім чынам, у параўнанні з пачаткам 2011 года аб`ём ЗВР Беларусі скараціўся на 1 млрд. 270 млн. долараў, або на 25%.
Як паведамілі БелаПАН у Нацыянальным банку, асноўнай прычынай зніжэння аб`ёму золатавалютных рэзерваў у сакавіку стаў высокі попыт на замежную валюту з боку насельніцтва. За мінулы месяц чыстая купля насельніцтвам валюты (наяўнай і безнаяўнай) склала 768,1 млн. долараў ЗША.
Нагадаем, што ў сакавіку Нацбанк Беларусі ўвёў шэраг абмежавальных мер на валютным рынку краіны, у тым ліку на паўмесяца практычна спыніў продаж валюты на біржы. Такія рашэнні, на думку экспертаў, садзейнічалі ўзнікненню валютнага дэфіцыту на розных сегментах валютнага рынку. У банкаўскіх абменных пунктах купіць валюту па-ранейшаму практычна немагчыма.
Для падтрымання плацежнага балансу ва ўстойлівым стане ўрад Беларусі звярнуўся да Расіі і Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС па выдзяленне стабілізацыйных крэдытаў на агульную суму 3 млрд. долараў ЗША.
У Нацбанку падкрэсліваюць, што галоўнай задачай, якая пастаўлена прэзідэнтам, з`яўляецца "недапушчэнне далейшага зніжэння дзяржаўных золатавалютных рэзерваў і нарошчванне іх да канца 2011 года да велічыні, якая адпавядала б трохмесячнаму сярэдняму імпарту (у эквіваленце 9—10 млрд. долараў ЗША), што забяспечыць неабходны ўзровень знешнеэканамічнай бяспекі краіны".
За 2010 год золатавалютныя рэзервы Беларусі знізіліся амаль на 622 млн. долараў, або на 11%.
БелаПАН
7 красавіка 2011