https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Саветнік Абамы: Санкцыі — адэкватны водгук на жудасныя расправы ў Беларусі


Санкцыі ЗША ў дачыненні да Беларусі сталі "адэкватным водгукам на жудасныя расправы, што адбываліся падчас прэзідэнцкіх выбараў", заявіў саветнік амерыканскага прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы, старшы дырэктар па Расіі і Еўразіі Савета нацыянальнай бяспекі ЗША Майкл Макфал у інтэрв`ю радыёстанцыі "Голас Амерыкі".
Ён падкрэсліў: "Гэтыя санкцыі — амерыканскія. Я хачу ўнесці яснасць: мы не ішлі за еўрапейцамі. Яны ўвялі свае санкцыі, мы — свае. Мы глыбока ўпэўнены, што гэта быў адэкватны водгук".

31 студзеня Дзярждэпартамент ЗША аб`явіў аб пашырэнні візавых санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў і аб аднаўленні санкцый у дачыненні да некаторых беларускіх прадпрыемстваў.

Першапачаткова эканамічныя санкцыі супраць канцэрна "Белнафтахім" былі ўведзены ЗША ў лістападзе 2007 года ў сувязі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі. У сакавіку 2008 года, пасля таго як улады Беларусі адмовіліся вызваліць былога кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна, ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да ўсіх прадпрыемстваў, што ўваходзяць у склад канцэрна.

У верасні 2008 года Мінфін ЗША на паўгода змякчыў эканамічныя санкцыі ў дачыненні да ААТ "Лакафарба" і "Полацк-Шкловалакно". Дзеянне гэтага рашэння неаднаразова працягвалася, апошні раз — 30 лістапада 2010 года. Гэта рашэнне, якое дае амерыканскім грамадзянам і кампаніям магчымасць супрацоўнічаць з названымі прадпрыемствамі, павінна было дзейнічаць да 31 мая 2011 года.

2 лютага прадстаўнік Дзярждэпа ЗША Лорэнс Сілверман, выступаючы ў Брукінгскім інстытуце ў Вашынгтоне, заявіў: санкцыі не з`яўляюцца пастаяннай палітыкай ЗША ў адносінах да Беларусі. "Санкцыі — гэта не мэта, гэта не палітыка, гэта інструмент, спосаб уплыву. Мы ўважліва назіраем за тым, якія будуць змены. Мы па-ранейшаму патрабуем вызваліць усіх затрыманых на акцыях пратэсту і зняць з іх усе абвінавачанні, а пакуль пакідаем усе прадугледжаныя санкцыямі абмежаванні ў сіле", — сказаў Сілверман.

Афіцыйны Мінск у адказ заявіў пра "абсалютную бесперспектыўнасць" санкцый.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 14 лютага 2011




 
Дата публикации:15.02.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:3612
 
Ключевые слова:
Санкции США Выборы в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме