https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў гэтым годзе можа перасягнуць адзнаку ў $8 млрд


Аб гэтым на адкрыцці «Мінскага кірмашу» заявіў намеснік прэм’ер-міністра Леанід Заяц.
Мы абсалютна не збіраемся падымаць цэны. Цяпер мы сканцэнтраваны на тым, каб павысіць аб’ём ураджаю і палепшыць яго якасць. Працуем над тэхналогіямі, якія дазволяць атрымліваць з 1 га больш прадукцыі пры такіх жа вытворчых выдатках. Тады на адзінку атрыманай прадукцыі цана будзе ніжэй. Таму ўзняцце цэн сёння не ў прыярытэце, галоўнае — знайсці рэзервы для павелічэння аб’ёмаў прадукцыі«, — сказаў Леанід Заяц.

Віцэ-прэм’ер адзначыў, што ў гэтым годзе вырас ураджай збожжавых культур, бульбы, гародніны і садавіны. «Сёлета стабфонды Беларусі выраслі на 35% да ўзроўню мінулага года, таму бульбы і плодаагародніннай прадукцыі будзе дастаткова, каб забяспечыць унутраны рынак краіны. Цана гэтых катэгорый прадуктаў будзе рэгулявацца, таму ніякіх скокаў цэн мы не чакаем», — адзначыў ён.

Гаворачы аб экспарце сельскагаспадарчай прадукцыі, Леанід Заяц падкрэсліў, што за апошнія два месяцы АПК Беларусі атрымаў $1,5 млрд. да канца гэтага года стаіць задача забяспечыць экспарт у $7,8 млрд. пры гэтым, мяркуючы па дынаміцы паступленняў, ёсць магчымасць пераступіць адзнаку ў $8 млрд.

«Сёння па ўсёй Беларусі стартуе адкрыццё восеньскіх кірмашоў. Прадукцыя сельскай гаспадаркі добра разыходзіцца сярод насельніцтва. На „Мінскам кірмашу“ прадстаўлены вялікі асартымент: плодаагароднінная, кандытарская, мяса-малочная, крупяная прадукцыя і іншыя тавары. Якасць нашай прадукцыі на высокім узроўні, а цэны для насельніцтва даступныя. Мы бачым, што Беларусь сама можа вырабляць тое, што раней завозілася з-за мяжы. Цяпер у нас ёсць усе магчымасці, каб забяспечыць наш харчовы стол, а лішкі экспартаваць. Спадзяюся, кожны беларус на гэтым кірмашы знойдзе ўсё, што яму трэба, і набудзе гэта па выгаднай цане», — падсумаваў намеснік прэм’ер-міністра.

Звязда, 24 верасня 2022
 
Дата публикации:24.09.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:994
 
Ключевые слова:
Продовольственная безопасность Сельское хозяйство Экспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме