https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Кітай пастаянна знаходзяць новыя магчымасці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва


Аб гэтым заявіў міністр культуры Анатоль Маркевіч на анлайн-сустрэчы, арганізаванай з нагоды 73-годдзя КНР яе пасольствам у Рэспубліцы Беларусь, паведамляе Telegram-канал Міністэрства культуры.
"Апошнія гады развіццё беларуска-кітайскіх адносін актывізавалася ва ўсіх сферах. Нягледзячы на геаграфічную аддаленасць нашы дзяржавы пастаянна знаходзяць новыя магчымасці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва", - адзначыў Анатоль Маркевіч.

Сярод напрамкаў дзейнасці ў галіне гуманітарнага супрацоўніцтва на анлайн-сустрэчы адзначылі работу камісіі па культурным супрацоўніцтве беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта, абменныя Дні культуры паміж Рэспублікай Беларусь і КНР, якія праходзяць з 2011 года, а таксама Дні культуры Беларусі ў Кітаі, якія з ліпеня па кастрычнік 2022 года ўпершыню праводзяцца ў анлайн-фармаце. Дні культуры Беларусі ў Кітаі прымеркаваны да 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і КНР.

"Усё гэта з`яўляецца ўкладам у пашырэнне і ўмацаванне дружбы паміж нашымі народамі. Толькі сумеснымі намаганнямі мы зможам практычна рэалізаваць ідэі збліжэння народаў і ўмацавання супрацоўніцтва!" - падкрэсліў міністр культуры.

29 верасня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.09.2022
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:884
 
Ключевые слова:
Дни культуры Китай Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме