Рэзідэнты свабоднай эканамічнай зоны экспартавалі ў 54 краіны свету прадукцыю дрэваапрацоўкі і мэблевай вытворчасці, хімічнай прамысловасці, машынабудавання і металаапрацоўкі, лёгкай прамысловасці, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і аграпрамысловага комплексу.
Удзельная вага экспарту ў агульным аб’ёме прадукцыі СЭЗ «Гроднаінвест» у студзені — чэрвені 2022 года вырасла на два працэнтныя пункты ў параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года. Ён склаў 69%. Рэзідэнты свабоднай эканамічнай зоны забяспечылі больш за 46% усяго экспарту тавараў Гродзенскага рэгіёна.
Звязда, 24 жніўня 2022