https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Раман Галоўчанка: урад чакае рэкорднае знешнегандлёвае сальда па выніках года


Прэм`ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка спрагназаваў у Беларусі па выніках года рэкорднае дадатнае сальда. Ён агучыў сваё меркаванне журналістам у час наведвання Рагачоўскага малочна-кансервавага камбіната
"Па аб`ёмах экспарту мы прасядаем за кошт тройкі-чацвёркі экспарцёраў, якія трапілі пад найбольшы санкцыйны прэс, - адзначыў Раман Галоўчанка. - Лічу, што самы складаны час ужо мінуў - пачынаючы з мая, экспарт стабільна прырастае. Самае галоўнае, што яго заўсёды трэба ацэньваць у балансе гандлёвага сальда, якое паляпшаецца. Думаю, што па выніках года ў нас наогул будзе рэкорднае дадатнае сальда. Гэта звязана са скарачэннем імпарту і ростам экспарту. Але гэта вельмі важна для плацежнага балансу краіны: прыток валюты будзе дастатковы для таго, каб умацоўваць рэзервы і забяспечваць усе нашы плацежныя абавязацельствы".

На сёння экспарт у Еўрасаюз па зразумелых прычынах скараціўся практычна на трэць, таму інтэнсіўна ідзе яго замяшчэнне. "У чэрвені бягучага года мы маем гістарычны рэкорд экспарту ў Расію - больш за Br2 млрд, такой лічбы ніколі ў месячным аб`ёме не было, - сказаў Раман Галоўчанка. - У даволі ўзрыўным тэмпе расце экспарт у краіны далёкай дугі: няхай у абсалютных лічбах гэта не так многа - пакуль размова не пра сотні, а пра дзясяткі мільёнаў долараў. Тым не менш сам па сабе тэмп уражвае. Ёсць краіны Афрыканскага і Азіяцкага кантынентаў, а таксама Блізкага Усходу, куды экспарт вырас у дзясяткі разоў - Гана, Малі, Зімбабвэ і інш. Гэта сведчыць аб тым, што працэс дыверсіфікацыі ідзе".

За апошні час Беларусь таксама істотна прыбавіла на кітайскім рынку: у гандлі з гэтай краінай скарачаецца адмоўнае сальда, ідзе добрае нарастанне тэмпаў адгрузкі. "Такім чынам, мы балансуем тую цяжкую сітуацыю, у якую нас паставілі праз увядзенне санкцый і абмежаванняў", - сказаў на заканчэнне Раман Галоўчанка.

19 жніўня 2022, Рагачоўскі раён
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.08.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:929
 
Ключевые слова:
Экспорт Продовольственная безопасность Рагачоў Молочная промышленность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме