28-га ліпеня ў аддзяленні Выканаўчага камітэта СНД у Маскве з выкарыстаннем відэа-канферэнц-сувязі адбылося пасяджэнне экспертнай групы дзяржаў — удзельніц СНД па ўзгадненні праекта асноўных напрамкаў супрацоўніцтва дзяржаў СНД па фармаванні грамадскай прымальнасці атамнай энергетыкі.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Камісіі дзяржаў — удзельніц СНД па выкарыстанні атамнай энергіі ў мірных мэтах і Выканаўчага камітэта СНД. Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі прапановы да праекта Асноўных напрамкаў супрацоўніцтва і выпрацавалі ўзгодненую рэдакцыю дакумента.
Асноўнымі мэтамі ўзаемадзеяння ў рамках гэтага дакумента з’яўляюцца пашырэнне грамадскай дасведчанасці аб садзейнічанні атамнай энергетыкі ўстойліваму развіццю эканомікі ў цэлым і яе асобных галін, мінімальным уздзеянні на навакольнае асяроддзе, а таксама садзейнічанне абмену вопытам, прымяняемымі практыкамі і методыкамі па забеспячэнні неабходнага ўзроўню інфармацыйнай адкрытасці атамнай энергетыкі.
Адобраны праект Асноўных напрамкаў плануецца ўнесці на разгляд вышэйшых органаў СНД ва ўстаноўленым парадку.
Звязда, 28 ліпеня 2022