На нядаўнім пасяджэнні Савета Міністраў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абазначыў задачу кампенсаваць упушчаную выгаду за кошт пераарыентацыі экспарту. Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што пошук новых лагістычных ланцужкоў, новых спажыўцоў тавараў - пытанне нумар адзін.
Аляксандр Пшонны пракаментаваў, як па гэтых напрамках працуюць прадпрыемствы "Беллеспаперапрама". Ён звярнуў увагу на тое, што перад арганізацыямі канцэрна стаіць задача спрацаваць у бягучым годзе з дадатнай дынамікай вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця.
"Першае паўгоддзе арганізацыі галіны завяршылі з добрай дадатнай дынамікай асноўных эканамічных паказчыкаў, хоць націск на галіну цяпер беспрэцэдэнтны. Адмена дзеяння на беларускую прадукцыю еўрапейскіх лясных сертыфікатаў і санкцыі адносна групы тавараў унеслі пэўныя цяжкасці ў работу. Вядома, у аснове рэалізацыя вырабленай прадукцыі. Гэта ключавое пытанне эфектыўнасці дзейнасці ўсіх прадпрыемстваў прамысловасці. Уся ўвага гэтаму", - адзначыў ён.

Прадукцыя арганізацый канцэрна карыстаецца попытам як унутры краіны, так і далёка за яе межамі. Вырабляемыя тавары рэалізуюцца на рынках дзясяткаў краін блізкага і далёкага замежжа.
"З улікам таго, што з боку палітычных сіл Еўрапейскага саюза аказваецца санкцыйны націск на шэраг сектараў прамысловасці Беларусі, у тым ліку дрэваапрацоўку, адбыліся змяненні ў напрамках экспарту. Прадпрыемствы канцэрна планамерна нарошчваюць збыт на альтэрнатыўныя рынкі", - сказаў Аляксандр Пшонны.

Так, па выніках першага паўгоддзя бягучага года ў агульным аб`ёме экспарту прадпрыемстваў канцэрна 50,7 працэнта прыпала на краіны СНД. За аналагічны перыяд 2021 года на гэтыя рынкі пастаўлялася 46,5 працэнта.
Экспарт у Расію, рынак якой для прадпрыемстваў "Беллеспаперапрама" традыцыйна заўсёды быў ключавым, павялічаны ў 1,5 раза да $184,2 млн. Прадукцыя пастаўляецца ў 67 рэгіёнаў Расіі: ад Масквы і Санкт-Пецярбурга да Якуціі і Сахаліна. Сярод ключавых таварных пазіцый экспарту ў Расію - папера і кардон, драўняныя пліты і мэбля. Аб`ёмы продажаў па іх выраслі ў 1,5-2 разы.
Ідзе нарошчванне экспарту на рынкі Азіі, Блізкага Усходу і Афрыкі. Сярод прыярытэтных напрамкаў і рынак Кітая. "Галоўнае - забяспечыць рытмічныя адгрузкі, што дасць магчымасць устойліва функцыянаваць вытворчасцям, не зніжаць аб`ёмы, загружаць магутнасці. Таму цяпер асноўныя задачы, якімі займаюцца ўсе прадпрыемствы галіны , - гэта дыверсіфікацыя экспарту, вырашэнне лагістычных праблем, якія, на жаль, вельмі негатыўна ўплываюць на экспартныя патокі, а таксама пашырэнне продажаў на ўнутраным рынку краіны", - падкрэсліў намеснік старшыні канцэрна.
Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" вырабляюць каля 50 таварных пазіцый імпартазамяшчальнай прадукцыі. Гэта тавары, якія раней вырабляліся ў краіне ў недастатковай колькасці або наогул не выпускаліся. Да іх адносяцца цэлюлоза, пліты драўняна-валакністыя (у тым ліку МДФ) і драўняна-стружкавыя, фанера, мелаваны шматслойны кардон, немелаваныя папера і кардон, гафрыраваны кардон і скрыні з яго, папяровыя мяшкі, негафрыраваны кардон, папера газетная і санітарна-гігіенічнага прызначэння, вырабы з яе і многае іншае. "Усе гэтыя тавары айчыннай вытворчасці сталі займаць больш шырокую нішу на ўнутраным рынку. Гэта датычыцца як прадукцыі прамысловага прызначэння, напрыклад, цэлюлозы, так і канечных прадуктаў для спажывецкага рынку, напрыклад, мэблі", - рэзюмаваў Аляксандр Пшонны.
11 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА
11 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА