https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сігналаў аб гатоўнасці працаваць з намі з Захаду ідзе вельмі шмат


Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў эфіры тэлеканала АНТ.
«За паўгода ў нас экспарт у так званыя недружалюбныя краіны склаў $3,5 млрд», — сказаў Раман Галоўчанка. Паводле яго слоў, гэта нямала з $17 млрд нашага экспарту.

«Я думаю, што нейкае працверажэнне ўсё роўна адбудзецца. Больш таго, сігналаў аб гатоўнасці працаваць з намі вельмі шмат. Вы бачыце, што санкцыі, якія ўводзяцца і ў адносінах да Расіі, і Беларусі, — рыкашэтам б’юць па тых, хто гэта робіць. Еўропа рыхтуецца да вельмі цяжкай зімы. Адмовіцца ад газу, не адмовіцца, мыцца радзей, рэкамендуюць кандыцыянеры не ўключаць і гэтак далей. Дзікасць, — адзначыў прэм’ер-міністр. — Дапусцім, беларуская паліўная драўніна, пелеты, еўрапелеты так званыя дапамаглі б вырашыць пытанне для насельніцтва. Таму, я думаю, што вельмі хутка мы ўбачым пэўныя змяненні. Ведаеце, чалавек заўсёды галасуе, як кажуць, халадзільнікам».

Звязда, 15 жніўня 2022
 
Дата публикации:15.08.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:760
 
Ключевые слова:
Продовольственная безопасность Евросоюз Санкции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме