https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Наперадзе Беларусь чакае няпросты экзамен, вытрымаць яго мы можам толькі пры высокай арганізацыі справы


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы кадравыя рашэнні аб узгадненні на пасады новых кіраўнікоў раённых выканаўчых камітэтаў.
"Абстаноўка няпростая, але не крытычная. Самае галоўнае, што ўсё ў нашых руках. Хачу вам нагадаць аб тым, што наперадзе голад, як усе крычаць. Напэўна. Будзе няпроста, у свеце будзе няпроста", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

У зоне адказнасці кіраўнікоў раёнаў традыцыйна знаходзіцца сельская гаспадарка. Прэзідэнт акцэнтаваў увагу на тым, каб гэта галіна была пад пастаянным кантролем і тых, хто назначаны сёння: "Зрабіце ўсё для таго, каб у гэтым годзе арганізавана правесці ўборачную кампанію, сабраць добры ўраджай, зрабіць добрыя запасы". У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы нагадаў аб неабходнасці забеспячэння запасаў харчовай прадукцыі, іх закладкі ў стабілізацыйныя фонды ў дастатковых аб`ёмах і добрай якасці. "Уборачная кампанія, стабілізацыйныя фонды - пытанні вельмі важныя", - яшчэ раз звярнуў увагу беларускі лідар.

"Паглядзіце, як захаваць вырашчаны хлеб, каб і зараснікаў не было, таму што дождж добры прайшоў, цяпер пойдзе расці пустазелле. Трэба зрабіць усё неабходнае для таго, каб захаваць ураджай, - дадаў кіраўнік дзяржавы. - Трэба думаць аб тактыцы ўборачнай кампаніі. Убярыце усё да зернетка. Але не трэба забываць, што ў нас акрамя каласавых збожжавых дастаткова іншых культур, якія трэба ўбраць: цукровыя буракі, лён, бульба, кукуруза (вялікія аб`ёмы). Усё спрыяе таму, каб быў добры ўраджай па ўсіх культурах. Нам трэба накарміць свой народ і атрымаць добрыя грошы ад продажу прадуктаў харчавання".

Сярод прыярытэтных задач, якія Аляксандр Лукашэнка паставіў перад кіраўнікамі райвыканкамаў, таксама забеспячэнне занятасці насельніцтва і стварэнне працоўных месцаў. Асаблівую ўвагу, паводле слоў Прэзідэнта, трэба ўдзяліць вырашэнню праблемы дармаедства - калі ёсць работа, але некаторыя асобы працаваць не хочуць.

"У адносінах да беспрацоўных дзейнічайце так, як вы прымеце рашэнне на выканкаме раённага савета. Яны ўсе павінны быць занятыя. Паколькі потым мы будзем траціць велізарныя грошы для таго, каб прымусіць не проста працаваць, а прывесці да прытомнасці. Праваахоўныя органы будуць траціць (на гэта.) вялізныя грошы. І паглядзіце, асноўныя цяжкія злачынствы ўчыняюцца ў нецвярозым стане ў асноўным беспрацоўнымі. Звярніце на гэта ўвагу. Стварыце ім працоўныя месцы, калі іх няма (хоць я ўпэўнены, што цяпер працоўных месцаў дастаткова ў любым раёне), і прымусьце кожнага працаваць", - паставіў задачу кіраўнік дзяржавы. Ён таксама паабяцаў праверыць, як у раёнах выконваецца яго патрабаванне стварыць хаця б па адным дадатковым прадпрыемстве, дзе будуць заняты людзі ў рэгіёне.

Разам з тым кіраўнік дзяржавы перасцярог новых кіраўнікоў райвыканкамаў ад перагібаў у кадравай рабоце, арыентаваў іх на ўважлівае стаўленне да работнікаў: "Не спяшайцеся з кадрамі, акуратна, не трэба ламаць праз калена".

"Дысцыпліна, выканальніцкая і тэхналагічная, парадак у вашых раёнах павінны выконвацца няўхільна, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Наперадзе ў нас з вамі няпросты экзамен, але вытрымаць мы яго можам толькі пры высокай арганізацыі справы. На гэта я вас нацэльваю".

7 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.07.2022
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:978
 
Ключевые слова:
Кадровая политика Продовольственная безопасность Безработица Урожай Сельское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме