https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Кармянскім раёне ДАІ спыніла самаробнае аўто, у кузаве аказалася крадзенае збожжа


У Кармянскім раёне спынілі самаробны аўтамабіль, які перавозіў крадзенае збожжа, паведамілі ва УУС Гомельскага аблвыканкама.
Дзяржаўтаінспектары Кармянскага раёна патрулявалі мясцовыя дарогі ўвечары 30 ліпеня. Іх увагу прыцягнула незвычайнае аўто, накрытае брызентам. Пры выглядзе патруля вадзіцель транспартнага сродку рэзка павярнуў на палявую дарогу і спыніўся. Вадзіцель і пасажыр выскачылі з салона і ўцяклі. Інспектары праверылі аўто, яно аказалася самаробным. У багажніку знайшлі мяшкі са збожжам.

У нядзелю, 31 ліпеня, міліцыянеры выйшлі на злачынны тандэм: 21-гадовага жыхара аграгарадка Барсукі і яго 17-гадовага прыяцеля. Першапачаткова хлопцы казалі, што ўбачылі зерне ў полі і вырашылі забраць яго.

«Праверка абвергла іх паказанні. Як аказалася, яны скралі яго са збожжасклада, размешчанага ў аграгарадку. Усяго ім удалося незаконна вывезці 15 мяшкоў агульнай вагой 600 кг. Папярэдняя сума ўрону складае Br270», — расказалі ва УУС.

Пачаты адміністрацыйны працэс. Таксама паўналетні парушальнік будзе прыцягнуты да адказнасці за кіраванне транспартным сродкам без правоў. Рукатворны выраб канфіскавалі і змясцілі на ахоўную стаянку.

Звязда, 1 жніўня 2022
 
Дата публикации:01.08.2022
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1030
 
Ключевые слова:
Гомельшчына Криминал Зерно
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме