https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


За пяцігодку Беларусь стане іншай, калі ўдасца цяпер скарыстацца момантам, у тым ліку па сітуацыі з недахопам прадуктаў харчавання ў свеце


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, адказваючы на пытанні работнікаў агракамбіната "Юбілейны" Аршанскага раёна.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў апошнія гады ў сельскай мясцовасці ствараюцца камфортныя ўмовы для жыцця і працы людзей. Робіцца гэта ў тым ліку для таго, каб замацаваць моладзь.

Прэзідэнт нагадаў, што па яго патрабаванні ў Беларусі атрымалі развіццё аграгарадкі. Іх мэтай якраз і было стварэнне ў вёсцы больш камфортных умоў для жыцця, каб замацаваць людзей у рэгіёнах.

Аднак усё гэта не дасць выніку, калі не стварыць рабочыя месцы і дастойныя ўмовы працы, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Але яны будуць нішто, калі не будзе добрай тэхнікі, добрых комплексаў - машынны двор, збожжаток, калі не будзе добрых умоў працы. У нас, дарэчы, спачатку быў перакос: аграгарадкі стварылі, а тэхналогіі і тэхніка адставалі. А цяпер пачынаем падцягваць, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта працэс не хуткі, не адна гаспадарка, а іх тысячы. Але за пяцігодку краіна будзе іншай і ў сельскай гаспадарцы таксама, калі скарыстаемся гэтым момантам, калі прадукты харчавання падаражэлі (па ўсім свеце.)".

21 чэрвеня 2022, Аршанскі раён
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.06.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1038
 
Ключевые слова:
Агротехника Сельское хозяйство Продовольственная безопасноть
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме