https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


МЗС Расіі: Еўрасаюз перастаў быць для Масквы важным гандлёвым партнёрам


У спіску вядучых гандлёвых партнёраў Еўрасаюза Расія страціла пятую пазіцыю і апусцілася на дзесятае месца.
Еўрапейскі саюз ужо не з’яўляецца важным гандлёвым партнёрам для Расіі, тавараабарот працягвае зніжацца, аб гэтым заявіў выконваючы абавязкі пастаяннага прадстаўніка Расіі пры ЕС Кірыл Логвінаў.

Ён адзначыў, што Брусель стаў на шлях эканамічнай вайны, уводзячы супраць Расіі санкцыі і спрабуючы ўмешвацца ў эканамічныя адносіны Масквы з іншымі краінамі.

"Зразумела, што Еўрасаюз перастаў быць для Расіі важным гандлёвым партнёрам", - канстатаваў Логінаў у інтэрв’ю РІА Новости.

Паводле слоў расійскага прадстаўніка пры ЕС, за мінулы год аб’ёмы тавараабароту Еўрасаюза і Расіі працягнулі зніжацца: толькі за 11 месяцаў у параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года паказчыкі ўпалі з 243,5 млрд еўра да 82,5 млрд еўра.

Імпарт расійскай прадукцыі асеў на 75,6% і склаў 46,9 млрд еўра, а экспарт тавараў з Еўрасаюза ў Расію зменшыўся на 30,3%, скараціўшыся да 35,6 млрд еўра.

У спіску вядучых гандлёвых партнёраў ЕС Расія апусцілася з пятага на дзесятае месца.

Паводле слоў дыпламата, у Бруселі не могуць не разумець, што такія рэзкія скачкі ў тавараабароце з намі адбіваюцца на жыцці простых еўрапейцаў.

"Аднак на выпадак, калі хтосьці ўсё ж стане задаваць пытанні, то апраўданне ў еўрабюракратаў адно на ўсе выпадкі жыцця: неабходнасць супрацьдзеяння так званай "расійскай пагрозе", - канстатаваў Логінаў.

Стагнацыя эканомікі

Дыпламат таксама адзначыў, што адмова Еўрасаюза ад паставак расійскіх энергарэсурсаў прывяла да стагнацыі еўрапейскай эканомікі, інфляцыі і залежнасці ад прыроднага газу з ЗША.
"З восені 2022 года яна (эканоміка ЕС) знаходзіцца ў стане стагнацыі", - растлумачыў прадстаўнік МЗС.

Рост цэн на энерганосьбіты выклікаў беспрэцэдэнтна высокую інфляцыю ў еўразоне – так, у кастрычніку 2022 года яна дасягала паказчыка ў 10,6%. У выніку ўпалі рэальныя даходы насельніцтва і знізіўся спажывецкі попыт.

Раней у Маскве неаднаразова заяўлялі, што, адмовіўшыся ад пакупкі расійскіх вуглевадародаў, Захад трапляе ў моцную залежнасць, абумоўленую больш высокімі цэнамі. Тыя, хто адмовіўся, усё роўна купляюць нафту і газ з Расіі, але гэта адбываецца праз пасрэднікаў і атрымліваецца значна даражэй.

У шэрагу заходніх краінах не раз гучалі меркаванні аб неэфектыўнасці антырасійскіх санкцый. Аднак, як адзначалі ў Крамлі, Захаду не хапае мужнасці прызнаць свой правал.

Мінск, 12 лютага 2024
Sputnik
 
Дата публикации:12.02.2024
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:123
 
Ключевые слова:
Евросоюз Санкции Россия Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме