«Мы гатовы да нарошчвання экспарту ў Таджыкістан беларускіх прадуктаў, у тым ліку сертыфікаваных па стандартах „Халяль“. У гэтай галіне намі праведзена карпатлівая работа. Нас сертыфікавала аўтарытэтная халяльная кампанія ў ААЭ, і цяпер мы можам пастаўляць нашу прадукцыю ў краіны мусульманскага свету», — расказаў міністр.
Таксама ў сваім уступным слове ён адзначыў патэнцыял росту паставак племянной буйной рагатай жывёлы беларускай селекцыі і магчымасць забяспечыць таджыкскіх аграрыяў высокапрадукцыйным, збалансаваным камбікормам і прымесямі.
«Ва ўмовах усё большай нестабільнасці ў свеце нам неабходна наладзіць сумесную работу па нарошчванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Наша краіна зацікаўлена ў забеспячэнні Таджыкістана беларускай кар’ернай і будаўнічай тэхнікай такіх заводаў, як БелАЗ і МАЗ. Таксама мы прапануем прадоўжыць пастаўкі ў Таджыкістан пасажырскай тэхнікі „Белкамунмаша“ для развіцця гарадскога транспарту», — падкрэсліў Ігар Брыло.
Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання выказаў зацікаўленасць у далейшым пашырэнні напрамкаў супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Таджыкістанам: «Упэўнены, што ў нас ёсць рэзервы для забеспячэння росту ўзаемных паставак тавараў».
Пасля заканчэння пасяджэння міністрамі дзвюх краін было падпісана базавае пагадненне паміж ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» і ДАБ Рэспублікі Таджыкістан «Аманатбанк» аб экспартным крэдытаванні беларускіх паставак.
У 2021 годзе тавараабарот Беларусі з Таджыкістанам склаў больш за $126 млн і ў параўнанні з 2020 годам павялічыўся на 12,6 працэнта, а экспарт склаў крыху больш за $122 млн (рост на 11,1 працэнта).
Звязда, 8 чэрвеня 2022