Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік міністра замежных спраў Яўген Шэстакоў, венесуэльскую — намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Даніэла Радрыгес. Адбыўся абмен думкамі па шырокім пераліку пытанняў двухбаковага і міжнароднага парадку дня.
Асаблівую ўвагу бакі ўдзялілі ўзаемадзеянню па пытаннях пераадолення санкцыйнага націску Захаду, умацаванню гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянню ў інфармацыйнай сферы і ў рамках ААН.
У рамках візіту намесніка міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскую Рэспубліку Венесуэла праведзена сустрэча з віцэ-прэзідэнтам гэтай краіны Рыкарда Менендэсам. На перагаворах абмеркаваны ход выканання дамоўленасцей, дасягнутых па выніках праведзенага ў снежні 2021 года ў Каракасе VIII пасяджэння беларуска-венесуэльскай сумеснай камісіі высокага ўзроўню, пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у далейшай інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва па самым шырокім спектры пытанняў.
Звязда, 13 чэрвеня 2022