https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ММЗ у студзені-маі павялічыў экспарт прадукцыі ў Расію больш як на 13 працэнтаў


Мінскі маторны завод за пяць месяцаў бягучага года павялічыў экспарт прадукцыі ў Расію на 13,1 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
Доля экспарту прадукцыі ММЗ у Расійскую Федэрацыю склала 77,2 працэнта ад агульнага аб`ёму паставак.

Як адзначылі ў прэс-службе, экспарт спецыяльнай тэхнікі (дызель-генератарныя, дызель-помпавыя ўстаноўкі, кампрэсарныя станцыі) у РФ за пяць месяцаў узрос больш як у 3,5 раза з 95 да 335 адзінак.

Тавараправодная сетка ў Расіі прадстаўлена дзевяццю дылерскімі кампаніямі і больш як 60 прадпрыемствамі прамысловай зборкі. "Іх колькасць пастаянна расце. У прыватнасці, у студзені-маі ММЗ пачаў пастаўляць прадукцыю ў адрас новых расійскіх контрагентаў у Цвярской вобласці, Чувашскай Рэспубліцы, Ніжнім Ноўгарадзе і Санкт-Пецярбургу", - расказалі на прадпрыемстве.

Мінскі маторны завод - вытворца сучасных дызельных, газадызельных, газапоршневых рухавікоў. Спецыялізуецца на распрацоўцы, праектаванні і вырабе сучасных трох-, чатырох-, шасці- і васьміцыліндравых рухавікоў. На заводзе выпускаецца больш за 100 мадыфікацый рухавікоў у дыяпазоне магутнасці ад 7 да 330 кВт, прызначаных для ўстаноўкі на сельскагаспадарчую, дарожна-будаўнічую тэхніку, аўтамабілі і аўтобусы, энергаўстаноўкі, кампрэсары і іншыя агрэгаты.

Рухавікі ММЗ пастаўляюцца на канвееры 49 прадпрыемстваў Беларусі, краін СНД і далёкага замежжа, прадукцыя прадаецца ў больш як 50 краін Еўропы, Азіі, Афрыкі, Паўночнай і Лацінскай Амерыкі. Пры вытворчасці рухавікоў выкарыстоўваюцца камплектуючыя сусветна вядомых кампаній.

4 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.07.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:967
 
Ключевые слова:
ММЗ Минский моторный завод Экспорт Машиностроение Моторостроение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме