https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Першыя здзелкі заключаны на пляцоўцы імпартазамяшчэння БУТБ


На распрацаванай Беларускай універсальнай таварнай біржай электроннай гандлёвай пляцоўцы па імпартазамяшчэнні праведзены першыя здзелкі, паведаміў прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.
Пляцоўка была ўведзена ў эксплуатацыю 27 мая, і ў той жа дзень айчынныя прадпрыемствы ўжо заключылі на ёй 166 здзелак на агульную суму Br545 тыс. Найбольшым попытам ва ўдзельнікаў таргоў карысталіся лакафарбавыя матэрыялы, бітумныя і тынкавыя сумесі, герметыкі, вырабы са шкловалакна, пластмас, а таксама помпавае абсталяванне, электраінструмент, электрашчыты і лічыльнікі электраэнергіі.

Як адзначылі ў прэс-службе БУТБ, цяпер на пляцоўцы прадстаўлены найшырэйшы асартымент імпартазамяшчальнай прадукцыі, запатрабаванай на рынку Беларусі, а правесці закупку можна ў максімальна сціслыя тэрміны. Гэтым і абумоўлена падвышаная цікавасць да біржавой гандлёвай платформы.

«Цяпер у электронным каталогу даступны каля паўмільёна таварных пазіцый, і гэты пералік папаўняецца штодзень. Прычым усё гэта актуальныя прапановы ад правераных біржаў пастаўшчыкоў, якія гатовы аператыўна адгрузіць патрэбны тавар у неабходнай колькасці. Для дадатковай абароны інтарэсаў прадаўцоў і пакупнікоў рэалізаваны механізм разлікаў па схеме „пастаўка супраць плацяжу“, што зводзіць да мінімуму ўсе рызыкі, звязаныя з невыкананнем або несвоечасовым выкананнем абавязацельстваў па здзелцы. Пры распрацоўцы пляцоўкі быў улічаны шматгадовы вопыт біржы ў сферы электроннай камерцыі і закупак, таму дадзены інструмент будзе, безумоўна, карысны як дзяржаўным прадпрыемствам, так і і прыватнаму бізнэсу», — распавялі ў прэс-службе.

Звязда, 30 мая 2022
 
Дата публикации:30.05.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1030
 
Ключевые слова:
Биржевые торги Импортозамещение БУТБ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме