Альфа-Банк паабяцаў зрабіць усё, каб пераход да іх кліентаў Франсабанка прайшоў з выгадай для ўсіх, паведамілі Sputnik у "альфабанкаўскай" прэс-службе.
У сераду, 4 мая, стала вядома, што ААТ "Франсабанк" далучылася да ЗАТ "Альфа-Банк".
"Для нас у Альфа-Банку важна, каб пераход кліентаў Франсабанка прайшоў бясшвоўна і з выгадай для ўсіх. Для гэтага мы захавалі бягучыя ўмовы па дэпазітах - памяняўся толькі нумар рахунку. Даверанасці, завяшчальныя дакументы таксама не трэба пераафармляць - усё дзейнічае, як і раней", - расказалі ў прэс-службе.
Але ўсё ж укладчыкаў банка чакаюць і некаторыя змены.
Так, кліенты будуць па сваіх дэпазітах атрымліваць даход, але папаўняць уклады яны не змогуць. Таксама адменена частковае зняцце капіталізаваных працэнтаў.
"Але гэта не крытычна. Кліенты Франсабанка могуць аформіць у Альфа-Банку дэпазіт на выгадных умовах у любой валюце і на тэрмін ад 33 дзён - літаральна сёння мы паднялі стаўкі па ўкладах у беларускіх рублях", - растлумачылі ў прэс-службе Альфа-Банка ў Беларусі.
ЗАТ "Альфа-Банк" - гэта беларускі камерцыйны банк. Ён уваходзіць у структуру кансорцыума "Альфа-Груп" - адной з найбуйнейшых фінансава-прамысловых груп на тэрыторыі СНД. Па апошніх дадзеных кансорцыуму "Альфа-груп" належыць 99,9% акцый ЗАТ "Альфа-банк". Альфа-Банк (Беларусь) уваходзіць у дзясятку найбуйнейшых банкаў Беларусі па аб`ёме актываў.