Сучаснае абсталяванне, якое на БПК сталі выкарыстоўваць пры пакаванні, не падобна на робатаў у звыклым разуменні, але істотна паўплывала на тэхналагічны працэс. Яно дазволіла замясціць некаторую колькасць ручной працы падчас прышывання да выраба цэтліка і нанясенні на яго інфармацыі. Упаковачныя робаты робяць раўней шоў, пры гэтым менш расходуецца нітак. На прадпрыемстве ўжо ўклалі ў навацыю нямала сродкаў і сёлета плануюць поўнасцю закрыць патрэбнасць у такім абсталяванні.
Таксама адбылася вялікая трансфармацыя фармовачна-упаковачнага цэха камбіната. Сцены, дах, падлога, расстаноўка абсталявання — змянілася ўсё, з-за чаго ў памяшканні дадалося прасторы, святла і выгоды для працы. Ва ўладкаванне аднаго толькі падлогавага пакрыцця было ўкладзена больш за $200 тыс. У планах на бліжэйшы час — купля фармовачнага станка коштам 100 тыс. еўра.
У апошні час да ўжо звыклых праблем дадаліся складанасці з лагістыкай. Тым не менш, нягледзячы на ўсе цяжкасці і праблемы, працаваць, паводле яго слоў, стала нават цікавей.
«Мы жывем у той парадыгме, што складаны перыяд — гэта час дадатковых магчымасцяў. Крызісы нас робяць толькі мацнейшымі. Гэта як перазагрузка. Калі ўсё ідзе па накатаных рэйках, няма асаблівай матывацыі выскачыць са звыклай каляіны. Калі трэба знайсці і прыняць складанае ці хуткае рашэнне, павышаецца ўзровень эндарфіну і працуеш з яшчэ большай цікавасцю і азартам», — рэзюмаваў Сяргей Жаўняровіч.

Звязда, 21 красавіка 2022