Беларуская ўніверсальная таварная біржа (БУТБ) і кітайская кампанія China Merchants CHN-BLR Commerce and Logistics Company (CMCB), якая ўваходзіць у склад карпарацыі China Merchants Group, падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве. З боку БУТБ подпіс на дакуменце паставіў старшыня праўлення Аляксандр Асмалоўскі, а з боку CMCB — генеральны дырэктар Чжан Чжэньюн. Цырымонія падпісання прайшла ў рэжыме відэаканферэнцсувязі.
Згодна з мемарандумам, БУТБ і СМСВ плануюць развіваць узаемадзеянне ў галіне транспартнай і гандлёвай лагістыкі, у тым ліку шляхам рэалізацыі сумесных інвестыцыйных праектаў, якія садзейнічаюць актывізацыі ўзаемнага гандлю Беларусі і Кітая. Пры гэтым, на думку Аляксандра Асмалоўскага, цяпер, калі партнёрскія адносіны бакоў аформлены юрыдычна, неабходна як мага хутчэй канкрэтызаваць дасягнутыя дамоўленасці і перавесці іх у практычную плоскасць. «Лагістыка, безумоўна, адыгрывае ключавую ролю ў развіцці біржавога гандлю Беларусі і Кітая.
Паколькі разгалінаваная лагістычная інфраструктура і добра наладжаныя транспартныя зносіны — гэта базавая ўмова функцыянавання беларуска-кітайскага біржавога таварнага рынку.
Таму толькі за кошт сінергіі тэхналогій электроннага біржавога гандлю і шырокіх лагістычных магчымасцей вашай кампаніі мы зможам поўнасцю рэалізаваць патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва.
У сувязі з гэтым мне хацелася б, каб падпісаны намі сёння мемарандум стаў не проста дэкларацыяй аб намерах, а юрыдычнай асновай для доўгатэрміновага стратэгічнага партнёрства, якое дасць магчымасць нам рэальна дапамагчы беларускім і кітайскім прадпрыемствам гандляваць адзін з адным, тым самым павялічваючы тавараабарот паміж нашымі краінамі і забяспечваючы ўстойлівы рост эканамічных паказчыкаў», — падкрэсліў старшыня праўлення БУТБ.

У сваю чаргу Чжан Чжэньюн адзначыў узаемадапаўняльны характар паслуг, якія аказваюцца СМСВ і БУТБ, і выказаў упэўненасць, што саюз адной з вядучых таварных біржаў у еўрапейскім рэгіёне і такога значнага лагістычнага аператара, як China Merchants, надасць новы імпульс развіццю гандлёва-эканамічных адносін Беларусі і КНР.
«Улічваючы бягучую сітуацыю ў свеце, я глыбока ўпэўнены, што, аб’яднаўшы намаганні, мы зможам прапанаваць удзельнікам рынку найлепшыя рашэнні і паслугі ў сферы лагістыкі і гандлю. Пры гэтым галоўная мэта нашага ўзаемадзеяння — звязаць кітайскія і беларускія кампаніі з дапамогай эфектыўных транспартна-лагістычных калідораў, якія дадуць магчымасць аператыўна і з мінімальнымі затратамі дастаўляць беларускія тавары ў Кітай, а кітайскія — у Беларусь», — заявіў кітайскі бізнесмен.

Па выніках перагавораў, праведзеных пасля ўрачыстай часткі мерапрыемства, БУТБ і СМСВ дамовіліся ў самы бліжэйшы час правесці першае пасяджэнне сумеснай рабочай групы для складання плана канкрэтных дзеянняў, накіраваных на рэалізацыю асноўных палажэнняў мемарандума аб супрацоўніцтве.
Звязда, 12 красавіка 2022