https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Першыя таргі юанем на БВФБ паказалі зацікаўленасць рынку ў гэтай валюце


Першыя таргі юанем на Беларускай валютна-фондавай біржы паказалі зацікаўленасць рынку ў гэтай валюце. Пра гэта паведамляе старшыня праўлення БВФБ Андрэй Аўхіменя.
Першыя таргі юанем на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі 18 сакавіка. «Таргі паказалі зацікаўленасць рынку ў гэтым інструменце. Агульная сума заключаных здзелак – 750 тыс. юаняў», — сказаў Андрэй Аўхіменя.

Па словах кіраўніка біржы, прадпрыемствы, якія займаюцца знешнеэканамічнай дзейнасцю, могуць эфектыўна і цывілізавана прадаваць і набываць юань на арганізаваных таргах па рынкавым курсе. «Я думаю, што аб’ёмы гандлю павялічацца ў бліжэйшы час. Гэта важны крок на шляху выкарыстання нацыянальных валют у знешнегандлёвым абароце з Кітаем», — дадаў Андрэй Аўхіменя. Ён адзначыў, што павышэнне долі нацыянальных валют у абароце прывядзе да іх умацавання на рынку.

Таргі па валютнай пары Кітайскі юань / Беларускі рубель праходзяць аналагічна таргах асноўнымі валютамі, уключанымі ў кошык замежных валют, гэта значыць у рэжыме бесперапыннага падвойнага аўкцыёну з разлікамі ў дзень заключэння здзелкі. Такое рашэнне прынята ў мэтах павышэння эфектыўнасці выкарыстання нацыянальных валют у знешнеэканамічных разліках за кошт зніжэння выдаткаў удзельнікаў валютнага рынку.

Звязда, 21 сакавіка 2022
 
Дата публикации:21.03.2022
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:253
 
Ключевые слова:
Юань Белорусский рубль Биржевые торги Торговый оборот Китай Валютная биржа Национальная валюта
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме