Сі Цзіньпін 8 сакавіка правёў відэасаміт з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам і канцлерам ФРГ Олафам Шольцам. Лідары трох краін абмеркавалі сітуацыю ва Украіне, іранскую ядзерную здзелку і супрацоўніцтва Кітая з ЕС.
«Мы павінны прыкладаць сумесныя намаганні, каб зменшыць негатыўны ўплыў крызісу», — адзначыў Сі Цзіньпін.
Паводле яго слоў, адпаведныя санкцыі паўплываюць на стабільнасць глабальных фінансаў, энергарэсурсаў, транспарту і ланцужкоў паставак, абцяжараць сусветную эканоміку, якая знаходзіцца пад цяжкім цяжарам пандэміі, што невыгодна ўсім бакам.
Звязда, 8 сакавіка 2022