«Мы чуем заявы, што Расіі нанесены смяротны ўдар, а беларуская эканоміка аганізуе, — адзначыў Георгій Грыц. — Але цэлыя рэгіёны — Кітай, Індыя, Паўднёва-Усходняя Азія, Афрыканскі кантынент — не ўдзельнічае ў гэтай вакханаліі. І гэты рынак збыту сёння ў тым ліку з’яўляецца нашым патэнцыйным рынкам збыту».
Спікер падкрэсліў, што еўрапейскія кампаніі, якія яшчэ ўчора дамінавалі і займалі гэтую нішу, сёння страчваюць свае пазіцыі з-за крытычнай адсутнасці сыравіны. У першую чаргу гэта датычыцца сыравінных прадуктаў металу: тытан, нікель, берылій, калі гаварыць аб энергетыцы — уран. Яшчэ адзін вырашальны момант — рост цэн на паліва.
«З-за цаны на газ еўрапейскія тавары стануць сёння неканкурэнтаздольнымі. Я лічу, што гэты мінус у двукоссі можна ператварыць у плюс для беларускіх кампаній-вытворцаў».
Звязда, 17 сакавіка 2022