Дэлегацыю ўзначаліў намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Андрэй Канюшка, інтарэсы прадпрыемства прадставіў генеральны дырэктар БМЗ Дзмітрый Корчык.
На «ЭКСПА-2020» Гомельскі рэгіён прадставіў некалькі прэзентацый, прысвечаных інвестыцыйнаму і гандлёва-эканамічнаму патэнцыялу вобласці. Таксама прадстаўнікі беларускіх прадпрыемстваў правялі перагаворы з дзелавымі коламі ААЭ і іншых краін. Як паведамілі ў прэс-службе БМЗ, вынікам бізнес-сустрэч стала падпісанне значнага пакета дакументаў аб узаемавыгадным супрацоўніцтве. У прыватнасці, падпісана некалькі кантрактаў на пастаўку прадукцыі Беларускага металургічнага завода на суму больш за $100 млн.
У Дубаі (ААЭ) з 1 кастрычніка 2021 года па 31 сакавіка 2022 года праходзіць сусветная выстаўка «ЭКСПА-2020». На ёй прадстаўлена больш за 200 удзельнікаў са 190 краін свету.
Звязда, 15 лютага 2022