https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БНБК нарошчвае экспарт кармавых дабавак праз біржу


Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя (БНБК) нарошчвае экспарт кармавых дабавак праз Беларускую ўніверсальную таварную біржу (БУТБ). Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе біржы.
Больш як у паўтара раза выраслі экспартныя біржавыя каціроўкі на кармавыя дабаўкі, якія рэалізуюцца БНБК праз Беларускую ўніверсальную таварную біржу.

Так, калі ў сярэдзіне студзеня тона L-лізін сульфату каштавала ў сярэднім $2,3 тыс., то ў канцы студзеня бягучага года цана дасягнула $3,7 тыс.

У цэлым за студзень сума экспартных здзелак, праведзеных БНБК, павялічылася ў два разы ў параўнанні са снежнем 2021 года.

Продажы ажыццяўляліся ў рамках партнёрства БУТБ і БНБК, накіраванага на развіццё экспарту айчыннай сельгаспрадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю.

На біржы падкрэслілі, што цікавасць БНБК да біржавога механізма звязана з рэалізацыяй маштабнага імпартазамяшчальнага і экспартна арыентаванага інвестыцыйнага праекта па выпуску высокапрадукцыйных камбікармоў і прэміксаў. Пры гэтым пляцоўка БУТБ паслужыла не толькі адным з найважнейшых каналаў збыту гэтай прадукцыі ўнутры краіны, але і забяспечыла спрыяльныя ўмовы для атрымання дадатковай выручкі ад экспартных паставак.

"На працягу ўсяго мінулага года карпарацыя выкарыстала біржавую пляцоўку як інструмент для закупкі сыравіны і збыту гатовай прадукцыі на ўнутраным рынку, а ў снежні супрацоўніцтва з біржай перайшло на новую ступень. Тады была праведзена першая здзелка па экспарце L-лізін сульфату ў Расію. Пасля БНБК рэгулярна ўдзельнічала ў экспартных гандлёвых сесіях, што і дало магчымасць нарасціць аб`ёмы паставак кармавых дабавак за мяжу. Прычым за кошт прыцягнення на таргі шэрага пакупнікоў з краін СНД і Заходняй Еўропы ўзровень канкурэнцыі прыкметна павысіўся. У выніку літаральна за апошнія два тыдні экспартныя каціроўкі на L-лізін сульфат выраслі на 60 працэнтаў, а калі параўноўваць са снежнем мінулага года - на 77 працэнтаў. Рэзкаму павышэнню біржавых цэн пасадзейнічаў і існуючы дэфіцыт L-лізіну на сусветным рынку з-за скарачэння яго вытворчасці ў ЗША, абмежаванне паставак з Кітая і падаражанне лагістычных паслуг.

У бягучым годзе БНБК плануе паэтапна павялічваць выпуск сваёй прадукцыі, што, безумоўна, станоўча паўплывае на суму экспартных біржавых здзелак, праводзімых карпарацыяй", - пракаментавалі ў прэс-службе БУТБ.

1 лютага 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.02.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:280
 
Ключевые слова:
БУТБ Биржевые торги Кормовые добавки L-лизин Комбикорм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме