https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ураду неабходна звярнуць больш сур`ёзную ўвагу на стан спраў у Гомельскай вобласці


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 22-га снежня на прадстаўленні старшыні Гомельскага аблвыканкама.
"Вобласцю сур`ёзна не займаюцца, і яна заслугоўвае большай увагі да сябе. У першую чаргу гэта датычыцца ўрада", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Перш за ўсё, паводле слоў Прэзідэнта, ён павінен усяляк садзейнічаць завяршэнню буйных інвестыцыйных праектаў з выхадам на праектную магутнасць. Гэта комплекс гідракрэкінгу цяжкіх нафтавых астаткаў на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе, прамысловая распрацоўка Петрыкаўскага радовішча калійных солей.

Таксама, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы, неабходна хутка рэагаваць на любыя замінкі ў рэалізацыі праектаў па вытворчасці паперы на базе Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната і Добрушскай папяровай фабрыкі. Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб планах па стварэнні там дадатковых вытворчасцей. Як удакладніў віцэ-прэм`ер, упаўнаважаны Прэзідэнта ў Гомельскай вобласці Юрый Назараў, у Мінску і Гродне пратэставалі ўжо стварэнне ўпакоўкі з атрыманага ў Добрушы кардону. Ён будзе выкарыстоўвацца замест польскіх матэрыялаў.

"Добра, будзем ісці ўглыб. Трэба больш высокая дабаўленая вартасць. Але і не забывайце аб невялікіх вытворчасцях, якія павінны быць і прадукцыя якіх карыстаецца попытам. Як у гандлі: ні ў якім разе нельга загубіць магазіны крокавай даступнасці. Павінна быць канкурэнцыя, альтэрнатыва, паколькі з часам гэтыя вялікія сеткі пачнуць вас душыць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама нагадаў, што была аказана значная дзяржаўная падтрымка нашаму Беларускаму металургічнаму заводу, і гэтай магчымасцю трэба разумна распарадзіцца. Юрый Назараў адказаў, што на БМЗ ужо сфармаваны пакет заказаў на 2022 год і прадпрыемства ўпэўнена глядзіць у будучыню.

"Трэба цяпер дапамагчы Гомельскай вобласці, каб яна ва ўвесь рост стаяла, а не целяпалася на каленях. Але перш за ўсё ўсіх прымусіць працаваць. Калі людзі працуюць, стараюцца нешта зрабіць і ёсць вынік, але крыху недзе не хапае, то і сэрца ляжыць дапамагчы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы аб транспартна-лагістычным патэнцыяле рэгіёна, Прэзідэнт адзначыў, што выкарыстанне выгаднага прыгранічнага становішча вобласці на скрыжаванні транспартных шляхоў павінна быць больш поўным і выгадным.

"Не забывайце аб "чарнобыльскіх" тэрыторыях. Гэта нашы землі, і іх трэба асвойваць, што мы і будзем рабіць, акуратна, не спяшаючыся", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Асабліва слабай, на яго думку, выглядае кіраўніцкая вертыкаль у аграпрамысловым комплексе. Напрыклад, у 24 са 192 сельскагаспадарчых арганізацый яшчэ застаюцца вакантнымі пасады кіраўнікоў. Аляксандр Лукашэнка даручыў знайсці рашэнне гэтага пытання.

Прэзідэнт дадаў, што цяперашні губернатар Гомельскай вобласці Іван Крупко ведае гэтыя праблемы і не ў апошнюю чаргу менавіта гэтыя абставіны прадвызначылі яго назначэнне старшынёй аблвыканкама. Аляксандр Лукашэнка ахарактарызаваў Івана Крупко як дасведчанага чалавека, які добра ведае спецыфіку работы аграпрамысловага комплексу і ўмее прымаць вывераныя кіраўніцкія рашэнні, бачыць перспектыву.

22 снежня 2021, Гомель
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.12.2021
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:282
 
Ключевые слова:
Гомельшчына
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме